Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАБРУЙСКІЯ ГАЛАДОЎШЧЫЦЫ ХОЧУЦЬ АДЗНАЧЫЦЬ ТЫДЗЕНЬ МАЦІ АКЦЫЯЙ У МЕНСКУ


Марыя Усьціновіч, Бабруйск

Любоў Санкевіч скардзіцца, што арганізм слабее, ёй млосна і моцна баляць суставы. У Галіны Гусевай пачаліся праблемы з памяцьцю, яна часам страчвае прытомнасьць. Жанчына гаворыць, што ў хуткім часе ёй давядзецца спыніць галадоўку, каб дзеля дзяцей захаваць здароўе. Ні мэдыкі, ні бабруйскія чыноўнікі галадоўшчыцаў не наведвалі. “Нікому мы не патрэбныя,” – камэнтуе Галіна.

“Я знайду сілы для таго, каб ісьці да канца, бо маю рацыю!” – так заяўляе Любоў Санкевіч, якая дамагаецца ад уладаў справядлівага разгляду справы аднаўленьня на працы.

Яна паведаміла, што напрыканцы гэтага тыдня плянуецца акцыя пратэсту бабруйчанак у Менску. У ёй возьмуць удзел Галіна Гусева, а таксама Ева Усьцімчук і Яніна Аўсянік. Гэтыя жанчыны былі разам ва ўсіх акцыях пратэсту ад пачатку. Яны патрабуюць у дзяржавы бясплатнае жыльлё, якое, на іх думку, яны зарабілі сваёй шматгадовай працай.

У Менску бабруйчанкі зьбіраюцца дамагацца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, каб, паводле Санкевіч, распавесьці яму пра ўсё, што творыцца ў Бабруйску. “Будзе вельмі крыўдна, калі ён пра нас ведае і маўчыць,” – кажа Любоў, якая ўсё яшчэ спадзяецца раскрыць кіраўніку дзяржавы вочы на беззаконьне і парушэньне правоў чалавека.

Жанчыны лічаць сымбалічным, што іх акцыя ў Менску пройдзе ў той час, калі ў Беларусі адзначаецца тыдзень маці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG