Палкоўнік Дудараў памер адразу пасьля вяртаньня з палігону да месца дыслякацыі сваёй вайсковай часткі ў Берасьце раніцай 13 кастрычніка. Прычынай сьмерці названая вострая сардэчная недастатковасьць. Мэдыкі не выключаюць, што яна была вынікам нэрвовага стрэсу, што напаткаў удзельнікаў вучэньняў “Чыстае неба – 2003”.
Палкоўніку Вячаславу Дудараву было 45 гадоў.