Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПСЫХІЯТРЫЧНЫЯ ШПІТАЛІ ГАРАЦЬ АД ЗНОШАНАСЬЦІ?


Сьвятлана Курс, Менск

(Гулак: ) “Установы для непрацаздольных членаў грамадзтва дзяржава часта разьмяшчае ў старых, непрыстасаваных памяшканьнях, згодна з прынцыпам “На табе, нябожа, што нам нягожа. Гэта напаўразбураныя старыя маёнткі, баракі, панскія стайні ды іншае. Праводка ў іх старая, будынкі спарахнелыя і ўспыхваюць бы шрот”.

Калі псыхіятрычныя шпіталі яшчэ больш-менш дагледжаныя, то на інтэрнаты для псыхахронікаў грошай зусім не стае. Такіх інтэрнатаў па 5–6 у кожнай вобласьці. У іх дзесяцігодзьдзямі ўтрымліваюцца людзі, якіх вылечыць нельга. Менавіта такая ўстанова і згарэла на Гарадзеншчыне. Чыноўнік, які працуе ў апараце Галоўнага псыхіятра Беларусі, кажа, што добрых дыспансэраў у Беларусі ён ня бачыў:

(Чыноўнік: ) “У друку праскочыла, што згарэў шпіталь, а на самай справе — дыспансэр для псыхахронікаў. Нельга абагульняць, можа, яны й добрыя ёсьць. Я ва ўсіх ня быў”.

Таксама небясьпечныя шмат якія інтэрнаты для дзяцей-псыхахронікаў. Паводле словаў валанцёраў, што працавалі ў Чэрвеньскім доме для псыхічна і фізычна хворых дзяцей, палова з 210 маленькіх жыхароў гэтага дому ня могуць самастойна рухацца. Тым ня менш, ім сёлета пабудавалі новы корпус — такім чынам, што нерухомыя дзеці будуць ляжаць на трэцім паверху. Малалікі і малааплатны пэрсанал ня здолее выносіць дзяцей на вуліцу, ня кажучы ўжо пра масавае выратаваньне ляжачых падчас пажару. Астатнім карпусам Чэрвеньскага інтэрнату — па 100 гадоў. Нядобрая сытуацыя і ў падобных установах у Гарадзішчы й Івянцы. Шпіталь для псыхічнахворых злачынцаў у Гайцюнішках Воранаўскага раёну разьмешчаны ў старым замку.

Кіраўнік найвялікшага ў Беларусі псыхіятрычнага шпіталю “Навінкі” Аляксандар Зорка лічыць, што пажар узьнік не з-за кепскага стану дыспансэру, а як вынік злачынства.

(Зорка: ) “Адна з вэрсіяў — падпал. Злачынстваў больш робяць нармальныя людзі”.

(Карэспандэнт: ) “Але ёсьць такая хвароба як піраманія…”

(Зорка: ) “Піраманія яшчэ ні пра што не гаворыць”.

На піраманію — хвараблівую цягу да падпальваньня — пакутуе ў Беларусі, па некаторых зьвестках, да некалькіх сотняў людзей. Гэтая зьява апісаная яшчэ ў аповесьці Зьмітрака Бядулі “Салавей”. Зрэшты, справа нават ня ў тым, хто спаліў хворых, а ў тым, што яны ніяк не абароненыя ні ад няшчасных выпадкаў, ні ад наўмыснага нападу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG