Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПОЛЬСКІ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР У ЛЕНІНА


Марыя Усьціновіч, Горацкі раён, Леніна

Лешак Мілер прыляцеў у Беларусь на адзін дзень зь неафіцыйным візытам. У мястэчку Леніна яго сустракаў кіраўнік ураду Беларусі Сяргей Сідорскі.

На польскіх могілках прагучалі экумэнічная малітва і пайменны ўспамін ўсіх, хто загінуў за свабоду і незалежнасьць у першым баі Польскай дывізіі.

Лешак Мілер зьвярнуўся ад імя польскага ўраду са словамі ўдзячнасьці да польскіх і беларускіх вэтэранаў. Ён таксама падзякаваў жыхарам Леніна за тое, што яны даглядаюць польскія вайсковыя могілкі.

Усе дэлегацыі ўсклалі кветкі і вянкі да мэмарыялаў польскіх і савецкіх салдатаў. Сярод іншых былі вянкі і Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

На сустрэчу зь Лешакам Мілерам у Леніна прыяжджаў старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч. Ён паведаміў радыё Свабода, што ахова з беларускага боку перашкодзіла кантактам спадара Мілера зь мясцовымі сацыял-дэмакратамі.

На мітынгу ля музэя савецка-польскай садружнасьці былі агалошаныя пасланьні Аляксандра Квасьнеўскага і Аляксандра Лукашэнкі. Сяргей Сідорскі ў сваёй прамове назваў сёньняшнюю сустрэчу у Леніна знакам зацікаўленасьці ў двухбаковым супрацоўніцтве.

Аднак перамовы двух кіраўнікоў ураду, якія былі заплянаваныя раней, не адбыліся. Лешак Мілер сказаў журналістам, што супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларусяй ня ёсьць тэмай ягонага сёньняшняга візыту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG