Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РОБЭРТСАН: “НАМ ПАТРЭБНЫЯ РЭАЛЬНЫЯ БОЕГАТОВЫЯ ЖАЎНЕРЫ, А НЕ ПАПЯРОВАЕ ВОЙСКА”


Натальля Судлянкова, Прага

Асноўная задачай НАТО зараз будзе рэстуктурызацыя войскаў і штабоў, каб зрабіць свае войскі мабільнымі і гатовымі да вядзеньня апэрацыяў.

Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан сказаў, што міністры абароны пасьля сустрэчы вяртаюцца дамоў з канкрэтным пасланьнем.

(Робэртсан: ) “Канкрэтны вынік перамоваў у Каларада наступны: нам патрэбныя рэальныя боегатовыя жаўнеры, а не папяровае войска”.

Пасьля перамоваў 19 міністраў адзначылі, што яны дасягнулі неафіцыйнай згоды абмеркаваць пытаньне рэструктурызацыі НАТО ў сваіх урадах. Асноўная задача альянсу цяпер – разьвіцьцё сілаў хуткага рэагаваньня і камандных структураў такім чынам, каб яны былі здольныя прымаць хуткія рашэньні і дзейнічаць ва ўмовах крызысу.

На парадку дня сутсрэчы былі таксама адыход войскаў НАТО з Босьніі і роля Расеі як спэцыфічнага партнэра альянсу.

На думку спадара Робэртсана асноўная праблема НАТО зараз палягае ў тым, што Эўропа пакуль не валодае сіламі хуткага рэагаваньня. А бюракраты ў міністэрствах абароны далёка не заўсёды здольныя рабіць хуткія высновы ды хутка браць на сябе адказнасьць за свае рашэньні.

У Афганістане цяпер знаходзяцца 19 тысячаў міратворцаў НАТО, яшчэ 12 тысячаў – у Босьніі і 5 з паловай – у Косаве. Цягам перамоваў было прынятае рашэньне павялічыць вайсковую прысутнасьць у Афгансітане, але пакуль невядома, якая кріана будзе гэта забясьпечваць.

Гэтая рэстурктурызацыя альянсу патрабуе значных выдаткаў. На думку Джэка Спэнсэра, вайсковага аналітыка з Heritage Foundation, урады краінаў-сябраў НАТО пакуль да гэтага не гатовыя.

Лорд Робэртсан паведаміў міністрам пра свае перамовы з кіраўніком абароннага ведамства Расеі Сяргеем Івановым. Іваноў, па словах Робэртсана, запэўніў яго ў тым, што Масква ня будзе больш агрэсіўна паводзіць сябе ў галіне ядзернаых узбраеньняў і будзе надалей супрацоўнічаць з альянсам. Дактрына аб магчымасьці нанясеньня прэвэнтыўных удараў таксама, як адзначыў Іваноў, не распаўсюджваецца на ядзерную зброю.

Некаторыя сродкі масавай інфармацыі і палітыкі на Захадзе выказалі занепакоенасьць пасьля таго, як у Маскве 2 кастрычніка прагучалі тэзісы пра магчымасьць прэвэнтыўнага ўдару. Але Джэк Спэнсэр перакананы, што ў гэтм няма нічога новага

(Спэнсэр: ) “Хіба ня тое ж самае казалі нам расейцы ад завяршэньня халоднай вайны? Я не хвалююся з гэтай нагоды. Расейцы звычайна кажуць нешта накшталт гэтага, але нарэшце мы заўсёды з гэтым даем рады. Пра што я меней за ўсё хвалююся – так гэта пра ўзброены кафлікт паміж Расеяй і Злучанымі Штатамі альбо Эўропай”.

Што да пытаньня місіі ў Босьніі, міністры вырашылі зьменьшыць колькасьць міратворцаў у будучым годзе з 12 тысячаў да 6.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG