Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МЕНШАСЬЦЬ РАСЕЙЦЫ Ў БЕЛАРУСІ?


Севярын Квяткоўскі, Менск

Многія з маіх выпадковых суразмоўцаў зыходзілі з розных крытэраў што да вызначэньня нацыянальнасьці:

(Спадарыня: ) “Мова, мэнталітэт — хто расеец, хто беларус? Што лічыць? Трэба вызначыць”.

Багата рэспандэнтаў зыходзілі менавіта з моўнага крытэру, а таксама са зьнешніх праяваў:

(Спадар: ) “Мяркую, не. Таму што вельмі блізкія два народы, ня бачу ніякае розьніцы абсалютна. У нас у Рэспубліцы Беларусі паводле зьнешняга аблічча адрозьненьня між беларусам і расейцам няма”.

(Спадарыня: ) “З гледзішча звычайнага абываталя, гэта, канечне, ня меншасьць расейская. Настолькі зьлітыя гэтыя беларуская і расейская нацыянальнасьці. Меншасьць-большасьць — тут цяжка сказаць. Я размаўляю ў асноўным на расейскай. У штодзённым жыцьці, на працы”.

(Сталы спадар: ) “Існуе польская меншасьць, літоўская, габрэйская, татарская, а расейская — не. Ну, калі яны існуюць, іх нябачна. Але ж, беларусаў няма”.

(Студэнт: ) “Расейская? Не, не зьяўляецца. Расея нас асымілявала. Можа, не расейская дыяспара ў Беларусі, але Расея цалкам асымілявала. Большасьць беларусаў гавораць па-расейску. У нас у БДУ гісторыю Беларусі спачатку пачалі весьці на беларускай мове, пасьля сказалі: прабачце, у нас ёсьць студэнты з Расеі, таму будзем па-расейску выкладаць”.

(Другі студэнт: ) “І нават тэлевізія стала навіны па-расейску падаваць”.

Зрэшты, былі адказы пра тое, што беларусы асымілявалі расейцаў, якія жывуць у Беларусі:

(Спадарыня: ) “Мяркую, што няма такой нацыянальнай меншасьці. Таму што многія беларусы — большыя расейцы, чым некаторыя расейцы. А некаторыя расейцы — большыя беларусы, чым некаторыя беларусы. З паходжаньня я расейка, але я ўжо даўно беларуска”.

(Спадарыня: ) “Мяркую, не. Яны асыміляваліся сярод беларусаў. Багата зьмяшаных шлюбаў. Такія ж паводле мэнталітэту, як і мы. Тыя, што жывуць тут пастаянна”.

(Дзяўчына: ) “Мы, беларусы, асымілявалі расейцаў, таму што чыстай расейскай мовы тут пачуць амаль немагчыма. Толькі ад тых, хто прыяжджае з-за мяжы — з Расеі. Хто ніколі ня жыў у Расеі, нарадзіўся тут, жыў, увесь час існаваў у гэтым асяродзьдзі, у яго, вядома, чыста беларускі мэнталітэт”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG