Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: ПАРА ДЗЁН, ГАДОЎ, СЛОВАЎ


Юрась Бушлякоў, Менск

Пара вачэй, пара рукавiц, пара чаравiкаў – мы рэгулярна ўжываем слова пáра, называючы аднародныя прадметы, якiя складаюць адно цэлае. А вось цi прымальны назоўнiк пáра, калi гаворым проста пра якiя-небудзь два прадметы, дзьве штукi нечага або пра невялiкую колькасьць чаго-колечы? Пытаньне аб прымальнасьцi слова пáра “ў спалучэньнi з словамi, якiя ня маюць “пары”, задаў днямi наш слухач Дзьмiтры Вiнчэўскi.

Вытокi назоўнiка пара ў лацiнскай форме pār, што значыць ‘роўны’. У беларускай мове слова пáра ўжываецца сама мала з XVI ст. Сёньня гэта шматзначнае слова. Ведама ж, параю называем ня толькi два аднолькавыя прадметы, што складаюць нешта цэлае, ня толькi дваiх людзей, якiя разам, або дзьвюх жывёлiн, самца й самiцу. Слова пáра без абмежаваньняў выкарыстоўваецца пры гаворцы пра два аднародныя прадметы, якiя аднаго цэлага не складаюць. Пара шчанюкоў, пара дамоў, пара дзён або пара гадоў – у такiх спалучэньнях назоўнiк пáра традыцыйны: нiякiх сумневаў у правiльнасьцi ўжываньня тут не павiнна быць. Гавораць па-беларуску: госьцю чарачку, а сабе парачку. Пáра ў дыялектнай мове – гэта таксама й дзьве вопраткi, дзьве адзежыны, якiя наверсе. “Армяк надзявалi на кажух i называлi пара, – гэты сказ я выпiсаў з “Слоўнiка беларускiх гаворак паўночна-заходняй Беларусi i яе пагранiчча”. За стагодзьдзi быцьця ў мове ў слове пáра разьвiлося яшчэ й значэньне невялiкае колькасьцi нечага: гаворым, напрыклад, што сустрэлiся з кiмсь на пару словаў (пры гэтым двума словамi, як правiла, не абыходзiмся).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG