Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫЧЫНА АДКЛІКАНЬНЯ ВАЙТОВІЧА — НЕСУПАДЗЕНЬНЕ ЯГОНЫХ МЕРКАВАНЬНЯЎ З ПАЗЫЦЫЯЙ ПРЭЗЫДЭНТА


Ул. інф.

Афіцыйнай вэрсіяй адстаўкі Вайтовіча стаў ягоны крайні пэнсійны ўзрост. Аналітыкі, аднак, адзначалі, што напярэдадні адстаўкі Вайтовіч дазваляў сабе занадта смелыя для чыноўніка такога рангу выказванні.

У інтэрвію БДГ былы сьпікер сказаў: "Як паказвае досьвед ня толькі краін старой дэмакратыі, кіраўніку дзяржавы для рэалізацыі яго перадвыбарнай праграмы хапае аднаго-двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў… Я лічу, што для прэзыдэнта краіны павінна стаць справай гонару забеспячэньне да часу заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў працэсу легітымнай перадачы ўлады і празрыстасьці самога выбарчага працэсу. Мы павінны ўдасканальваць выбарчую сыстэму, паколькі па гэтай частцы нам выстаўляюць пэўныя прэтэнзіі".

Што да сваёй адстаўкі, Аляксандар Вайтовіч лічыць, што сапраўдная прычына была названая падчас паседжаньня Савету Рэспублікі 28 ліпеня высокім чыноўнікам Адміністрацыі прэзыдэнта, імя якога былы сьпікер не назваў. "Прычына майго адкліканьня з пасады члена Савета Рэспублікі — несупадзеньне маіх пазыцыяў па некаторых пытаньнях з пазыцыямі прэзыдэнта," — заявіў у інтэрвію БДГ былы старшыня Савету Рэспукблікі Аляксандар Вайтовіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG