Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВЫНІКУ ПАШЫРЭНЬНЯ ЭЎРАЗЬВЯЗУ БЕЛАРУСЬ МОЖА СТРАЦІЦЬ КАЛЯ 100 МІЛЬЁНАЎ ДАЛЯРАЎ


Ул. інф.

Паводле спадара Міхневіча пераход краінаў-кандыдатаў на агульны мытны тарыф і сыстэму прэфэрэнцыяў Эўразьвязу пагоршыць умовы доступу беларускіх тавараў на рынкі Латвіі і Эстоніі, акрамя таго ўзьнікнуць праблемы з экспартам ў краіны-новыя сябры Зьвязу беларускіх тавараў, у адносінах да якіх дзейнічаюць квоты.

Паводле намесьніка кіраўніка МЗС гэта ў першую чаргу тычыцца ўжываньня антыдэмпінгавых мытаў на калійныя і азотныя ўгнаеньні, хімічныя валокны, а таксама квотаў на некаторыя віды тэкстылю.

Аляксандар Міхневіч сказаў, што толькі з прычыны антыдэмпінгавых мераў з боку Эўразьвязу страты Беларусі на эўрапейскім рынку могуць скласьці каля 100 мільёнаў даляраў.

Дыплямат паведаміў, што цяпер на долю краінаў Эўразьвязу прыпадае 17% замежнагандлёвага абароту Беларусі. Паводле яго, у выніку пашырэньня Зьвязу ягоная доля ў беларускім зьнешнім гандлі павялічыцца ўдвая.

Нагадаем, што ў траўні 2004 году ў склад Эўразьвязу войдуць дзесяць краінаў, у тым ліку суседзі Беларусі Польшча, Літва і Латвія.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG