Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАПАЗЫЧАНАСЬЦЬ ПА ЗАРОБКАХ – 20 МІЛЬЯРДАЎ РУБЛЁЎ


Ул. інф.

Паводле дадзеных міністэрства працы на 2 кастрычніка запазычанасьць па заробках склала прыблізна 20 мільярдаў рублёў, гэта каля 3% ад месячнага фонду заробку.

Таксама, няпэўная сытуацыя з ацяпленьнем кватэраў. Звычайна ў сталіцы цяпло ў кватэры падаецца зь сярэдзіны кастрычніка. Аднак, як паведамілі ў аддзеле паліва Менгарвыканкаму, гэтага можа і не адбыцца.

У чацьвер гарадзкія ўлады будуць вырашаць, калі даваць цяпло ў дзіцячых садках і шпіталях. У кватэры цяпло будзе пададзенае пасьля таго, як сярэднясутачная тэмпэратура ў Менску на працягу пяці дзён пратрымаецца ніжэй за 8 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG