Супрацоўнікі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі інкрымінуюць яму вымагальніцтва 10000 амэрыканскіх даляраў з прадпрымальніка за гандлёвае месца на рынку.
Яшчэ адзін былы дырэктар аўтамабільнага рынку гандлёвага дому “Кальцо” ўжо два гады хаваецца ад праваахоўчых органаў. Яго таксама падазраюць у хабарніцтве ў асабліва буйных памерах.
Гэта ўжо адзінаццаты арышт дырэктараў рынкаў за апошнія два месяцы. Ранейшыя крымінальныя справы такога кшталту вядуць сьледчыя ў абласных цэнтрах.