Пра гэта паведаміў сёньня міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч. Ён заклікаў міжнародныя арганізацыі не сьпяшацца з высновамі наконт законапраэкту.
Рада Эўропы і АБСЭ неаднаразова прапаноўвалі беларускім уладам накіраваць праект дакумэнту на экспэртызу. “Хай Эўропа не сьпяшаецца,” – заявіў міністар Русакевіч і патлумачыў – “Мы ж не атрымліваем на экспэртызу эўрапейскія законапраекты, над якімі ў іх вядзецца праца”.
Паводле міністра, калі дакумэнт будзе перададзены ў парлямант, Эўропа, таксама як і грамадзяне Беларусі, атрымаюць тэкст дакумэнту, каб выказаць свае меркаваньні.