Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯРГЕЙ СІДОРСКІ – “ЧАЛАВЕК ТЫДНЯ”


Ул. інф.

“Пасьля прызначэньня на гэтую пасаду,” – піша выданьне – “ён адразу ўзяў быка за рогі. Гомельскі суд арыштаваў акцыі “Слаўнафты”, а расейскім нафтавым кампаніям абмежавалі экспарт у Эўропу. У Ялце Сідорскі заявіў расейскаму прэм’еру Міхаілу Касьянаву, што бэнзаправод у Беларусі больш не належыць расейскаму прадпраемству “Захад-Транснафтапрадукт”. У Маскве Сідорскі, не зьбянтэжаны Касьянавым, заявіў, што без кампэнсацыі стратаў рубель ня знойдзе палітычных прыхільнікаў у Менску. Каржакаваты і ўпэўнены ў сабе мужык, Сідорскі вельмі адрозьніваецца ад свайго папярэдніка Навіцкага, якога Касьянаў абломваў як хацеў,” – піша расейская газэта “Ведомости”.

Паводле выданьня Сідорскі прыйшоў не для разьмену паліва на рубель. Ён будзе доўга спрачацца па кожным пункце, каб атрымаць сукупны выйгрыш – незалежнасьць ад рубля і газатранспартнага прадпрыемства пад кантролем “Газпрому”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG