Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЛІТВЕ АДКРЫТЫ БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ


Тацяна Поклад, Вільня

Беларускі Інстытут створаны пры Інстытуце міжнародных дачыненьняў і палітычных навук Літвы, далучанага да Віленскага ўнівэрсытэту.

Місія новастворанага Беларускага Інстытуту – спрыяць супрацоўніцтву навукоўцаў, палітыкаў і дзеячоў культурыі зь Літвы, Беларусі і Эўрапейскага Зьвязу – ды, па вялікім рахунку, – спрыяць дэмакратызацыі Беларусі. У Літве беларускі лад вызначаюць як аўтаратырны рэжым. Літва прытрымліваецца пазыцыі крытычнага дыялёгу са сваёй суседкай і імкнецца спрыяыць пераадоленьню яе ізаляцыі.

Беларускі Інстытут будзе займацца навукова-дасьледчай працай, аналізаваць і распаўсюджваць інфармацыю пра Беларусь, ладзіць навуковыя канфэрэнцыі і вечарыны для навукоўцаў, палітыкаў і дзеячоў культуры.

Беларускі Інстытут фармальна зьяўляецца недзяржаўнай арганізацыяй, у ліку яго заснавальнікаў дырэктар Інстытуту міжнародных дачыненьняў Літвы Раймандас Лапата, літоўскі палітоляг Лаўрас Белініс.

Ва ўрачыстай інаўгурацыі браў удзел народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, які досыць вядомы ў Літве як перакладчык дзясятка літоўскіх аўтараў на беларускую мову і як удзельнік апазыцыйнага руху беларускаму рэжыму.

Рыгор Барадулін, выступаючы у літоўскіх мэдыях сказаў, што Беларускі Інстытут дапаможа дэмакратызацыі краіны, якой кіруе аўтарытарны прэзыдэнт, і “маральна падтрымае” яе жыхароў.

(Барадулін: ) “Сьвет павінен ведаць, што робіцца ў Беларусі. Ізаляцыя любой нацыі вядзе да кепскіх вынікаў, а Беларусь ужо колькі часу знаходзіцца ў ізаляцыі. Суседзі і сябры павінны ведаць, што ў нас адбываецца, і вучыцца на нашых памылках.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG