Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«РЭГІЯНАЛЬНЫЯ ВЕДАМАСЬЦІ» ПРАПАНУЮЦЬ ЖЫХАРАМ ГОРАК АЛЬТЭРНАТЫЎНУЮ КРЫНІЦУ ІНФАРМАЦЫІ НА ДЗЬВЮХ МОВАХ


Марыя Усьціновіч, Горкі

Ад сёньняшняга дня “Рэгіянальныя ведамасьці” будуць выходзіць раз на тыдзень і распаўсюджвацца ў Горацкім раёне накладам 3,5 тысячы асобнікаў.

Выдаўцы і журналісты дзьвюх недзяржаўных газэтаў вырашылі аб’яднацца, каб сканцэнтраваць свае высілкі на адным паўнавартасным выданьні. Справа ў тым, што рэгістрацыю газэты “Дзядзькі Тарас” замарудзілі мясцовыя ўлады, а зарэгістраваныя “Рэгіянальныя ведамасьці” адчувалі недахоп кваліфікаваных журналістаў.

Новыя “Рэгіянальныя ведамасьці” выкарыстоўваюць дзьве мовы: і беларускую, і расейскую. Тэхнічны рэдактар Дзям’ян Франкоўскі тлумачыць такую пазыцыю спэцыфікай памежнага Горацкага раёну.

(Франкоўскі: ) “Калі выдаваць газэту цалкам па-беларуску – яе будзе чытаць адна частка, калі выдаваць газэту цалкам на расейкай мове – яе будзе чытаць другая частка. І гэтае аб’яднаньне зьвяжа гэтыя дзьве аўдыторыі і данясе інфармацыю да больш шырокага кола людзей.”

Дзям’ян Франкоўскі лічыць, што на рынку газэтаў Горацкага раёну ёсьць месца для недзяржаўнага выданьня, якое прапанавала бы чытачам альтэрантыўную афіцыйнай інфармацыю на беларускай мове.

(Франкоўскі: ) “Нельга ў нас у горадзе набыць мясцовую прэсу на беларускай мове. Бо “Ленінскі шлях” піша толькі пра тое, як у нас усё добра, а незалежныя газэты ня ўсе бачаць”.

“Рэгіянальныя ведамасьці” скіраваныя на асьвятленьне мясцовых праблемаў. Шмат увагі плянуецца надаваць матэрыялам пра правы чалавека і адраджэньне беларускіх традыцыяў. У газэце таксама будуць перадрукоўвацца артыкулы з вэбсайтаў Радыё Свабода і Хартыі’97.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG