Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ ПАЗОЎ ДЭПУТАТА С.СКРАБЦА ДА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ БЕЛАРУСКАГА ПАРЛЯМЭНТУ

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” Сяргей Скрабец спрабаваў праз суд аспрэчыць спагнаньне зь ягонага заробку за тры ліпеньскія дні, калі ён быў на канфэрэнцыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Ратэрдаме. Кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў палічыла, што дэпутат прагуляў гэтыя дні і вылічыла плату за іх зь ягонага заробку. Да таго ж дэпутату не былі аплачаныя выдаткі на паездку.

Сяргей Скрабец даводзіў суду, што ў Ратэрдаме “працаваў над удасканаленьнем беларускага заканадаўства”. Дэпутат заяўляе, што ягоны канфлікт з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў ёсьць сьведчаньнем фактычнай залежнасьці беларускіх дэпутатаў ад структураў, якія цалкам падпарадкоўваюцца выканаўчай уладзе.
XS
SM
MD
LG