Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАХАДЫ МЕНСКУ СУПРАЦЬ НЯМЕЦКІХ ГРАМАДЗЯНАЎ БУДУЦЬ МЕЦЬ НЭГАТЫЎНЫЯ НАСТУПСТВЫ


Ул. інф.

Адмысловая прэсавая канфэрэнцыя амбасадара была прымеркаванная да чарговай гадавіны нацыянальнага сьвята Нямецкага аб’яднаньня. Упершыню большая частка выступу была прысьвечаная складанасьцям у дачыненьнях.

Паводле кіраўніка нямецкага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Беларусі, праблемы сёньня існуюць ня толькі ў палітычнай, але ў эканамічнай і гуманітарнай галінах. Двухбаковае супрацоўніцтва можа наблізіцца да крытычнага пункту. За апошнія пяць тыдняў найбольшым клопатам для дыпляматаў зрабілася нематываванае выстаўленьне нямецкіх грамадзянаў зь Беларусі.

Сёньняшняя “Frankfurter Allgemeine” напісала пра тое, што разам з выстаўленым у пятніцу зь Беларусі Штэфанам Кэмэрлінгам у гэтак званыя “чорныя сьпісы” трапілі яшчэ тры прадстаўнікі моладзевай cацыял-дэмакратычнай арганізацыі “Jusos”, якія ехалі ў Беларусь цягніком. Нямецкім дыпляматам удалося папярэдзіць іх у самы апошні момант. Такім чынам, маладыя сацыялісты выйшлі зь цягніка да перасячэньня мяжы, каб ня мець складанасьцяў з адпаведнымі беларускімі службамі.

У часе прэсавай канфэрэнцыі спадар амбасадар таксама спыніўся на гэтым факце.

(Фрык: ) “Усе гэтыя маладыя людзі атрымалі сапраўдныя візы ў беларускай амбасадзе ў Бэрліне. Аднак нягледзячы на гэта, ім не дазваляюць трапіць у Беларусь. Мы лічым гэтыя выпадкі непрымальнымі ды несправядлівымі”.

Паводле спадара Фрыка, беларускія ўлады нават не зрабілі амбасадзе адпаведнага працэдурнага папярэджаньня наконт магчымых захадаў супраць нямецкіх грамадзянаў. Наўрад ці нямецкі бок пагадзіўся бы з гэтым, аднак у любым разе прыняў бы як факт такое рашэньне сувэрэннай дзяржавы.

Месяц таму, калі здарылася гісторыя зь Янам Бушам, афіцыйны Менск запэўніў кіраўніцтва амбасады, што захады скіраваныя выключна супраць асобы Буша, але ня супраць праекту, мэта якога — прадэманстраваць беларусам пазытыўны досьвед удзелу нямецкай моладзі ў грамадзкіх працэсах.

У выпадку з Кэмэрлінгам усё паўтарылася. Немцам зноў жа паведамілі, што справа не ў праекце, а ў канкрэтнай асобе. Тлумачэньні пра тое, што канкрэтна зрабілі гэтыя асобы, каб стаць непажаданымі пэрсонамі ў Беларусі, гучалі абсурдна.

(Фрык: ) “Аргумэнтацыя, якую атрымалі ад беларускіх уладаў, цалкам абсурдная. Калі кагосьці з маладых сацыялістаў Нямеччыны, якія маюць глыбокія перакананьні, параўноўваюць з самымі горшымі прадстаўнікамі правага радыкалізму, то за гэтым стаіць альбо злы намер, альбо поўнае няведаньне сытуацыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG