Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАТ СКРАБЕЦ АСПРЭЧВАЕ ЗАРОБАК ПРАЗ СУД

Алег Грузьдзіловіч, Менск

Дэпутат патрабуе вярнуць яму заробак, утрыманы сакратарыятам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу нібыта за прагул трох дзён. Гэтак чыноўнікі сакратарыяту ацанілі працу Сяргея Скрабца на канфэрэнцыі ў Ротэрдаме, якую наладзіла Парлямэнцкая Асамблея АБСЭ сёлета з 7 па 9 ліпеня.

Сёньня ў судзе Сяргей Скрабец тлумачыў, што ўдзел у гэтай канфэрэнцыі быў часткай ягонай працы ў справе ўдасканаленьня беларускага заканадаўства, якое мусіць адпавядаць стандартам АБСЭ. Між тым, у сакратарыяце беларускага парлямэнту сьцьвярджаюць, што Сяргей Скрабец парушыў працоўнае законадаўства, бо зьехаў у Ратэрдам, не аформіўшы адпаведным чынам камандзіроўкі.

“Спрэчка яскрава дэманструе, што беларускі парлямэнтар фактычна бяспраўны, бо без дазволу начальства нават ня можа выправіцца за мяжу па дэпутацкіх справах”, — камэнтуе свой канфлікт з Палатай прадстаўнікоў дэпутат Сяргей Скрабец.
XS
SM
MD
LG