У артыкуле Элеанора Язерская сьцьвярджала, што Ягор Рыбакоў “ператварыў Беларускае тэлебачаньне ў руіны”, а таксама абвінавачвала яго ў датычнасьці да сьмерці некаторых былых супрацоўнікаў.
Судзьдзя Сяргей Хрыпач прысудзіў спагнаць у якасьці кампэнсацыі за абразу гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі з газэты 10 мільёнаў рублёў (гэта каля 5 тысяч даляраў), а з Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай — 1 мільён рублёў з кожнай. Газэта павінна ў 10-дзённы тэрмін пасьля таго, як рашэньне суду набудзе моц, надрукаваць абвяржэньне артыкулу, а таксама адпаведныя прабачэньні з боку Марыны Коктыш і Элеаноры Язерскай.