Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЧАЛЬНІК АРШАНСКАГА АДДЗЕЛУ ЎНУТРАНЫХ СПРАВАЎ ПАКАРАНЫ ЗА СЬМЕРЦЬ МІЛІЦЫЯНТА

Браніслава Станкевіч, Ворша

Міліцыянты былі выкліканыя супрацоўнікам прыватнага стаматалягічнага кабінэту, які знайшоў каля ўваходу ў кабінэт выбуховае прыстасаваньне. Супрацоўнікі міліцыі не палічылі неабходным ані паведаміць пра гэта вайскоўцам-сапёрам, ані ачапіць будынак Дома быту, дзе месьціцца стаматалягічны кабінэт.

Спадзеючыся, што маюць справу з падробкай, міліцыянты без усялякае перасьцярогі перадавалі знаходку адно аднаму, у выніку баявая граната РГД-1 выбухнула ў рукох аднаго з супрацоўнікаў. Па дарозе ў шпіталь ён сканаў. З раненьнямі розных ступеняў цяжкасьці ў шпіталі апынуліся яшчэ двое ягоных калегаў. Іншых ахвяраў не было хіба таму, што ўсё адбывалася ранкам, калі мінакоў на вуліцы было няшмат.

Пасьля гэтага здарэньня з аршанскімі міліцыянтамі былі праведзеныя прафіляктычныя гутаркі пра тэхніку бясьпекі, а яны, у сваю чаргу, правялі ў раёне рэйд па вышуку незаконна захаванай зброі.
XS
SM
MD
LG