Арышт быў накладзены паводле пазову таварыства МНПЗ рашэньнем судзьдзі Натальлі Сарнаўскай.
У Сочы падчас перамоваў з прэзыдэнтам Расеіі Пуціным Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што акцыі Мазырскага заводу былі папросту скрадзеныя і вывезеныя зь Беларусі.
Пасьля паўтарагадзіннага паседжаньня старшыня калегіі Сяргей Калодка аб’явіў перапынак у судовым разбіральніцтве да 14 гадзінаў заўтрашняга дня.
Паводле хадайніцтва прадстаўнікоў “Славнафты” пра наяўнасьць у справе камэрцыйных таямніцаў судовае паседжаньне вялося ў закрытым рэжыме, без удзелу журналістаў.