Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЯ ХОЧА ВЯРНУЦЬ РАСЕЙСКУЮ МОВУ Ў КРАІНЫ СНД


Юры Дракахруст, Прага

Пра гэта заявіла сёньня першая намесьніца міністра замежных справаў Расеі Элеанора Мітрафанава. Паводле яе ў большасьці краінаў СНД адбываецца выцісканьне расейскай мовы, закрываюцца расейскамоўныя школы, скарачаецца колькасьць тэле- і радыёперадач на расейскай мове.

Варта прыгадаць, што ў Беларусі расейская мова з 1995 году мае статус дзяржаўнай нароўні зь беларускай. У Беларусі зачыняюцца беларускамоўныя школы (самы вядомы прыклад – коласаўскі ліцэй), скарачаецца колькасьць тэле- і радыёперадач ізноў жа на беларускай мове.

Паводле Элеаноры Мітрафанавай найбольшую занепакоенасьць выклікае стан расейскамоўнага насельніцтва ў краінах Балтыі, дзе значаная частка расейскамоўных жыхароў ня мае грамадзянства гэтых дзяржаваў.

Спадарыня Мітрафанава адзначыла, што розьніца ў правох паміж грамадзянамі і неграмадзянамі ў прыбалтыйскіх краінах можа захавацца і пасьля іхнага далучэньня да Эўразьвязу. Намесьніца міністра замежных справаў Расеі паведаміла, што колькасьць расейскіх суайчыньнікаў у краінах СНД складае прыблізнва 16-17 мільёнаў чалавек. Пераважная колькасьць зь іх – каля 10 мільёнаў жывуць ва Ўкраіне і ў Казахстане. Адносна вялікія расейскія дыяспары ёсьць таксама ў Беларусі і ва Ўзбэкістане: па мільёну чалавек.

Спадарыня Мітрафанава заявіла, што з 1991 году колькасьць расейцаў за межамі Расеі зьнізілася на 6 мільёнаў чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG