Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАВААБАРОНЦА АЛЕГ ВОЛЧАК ЗЬБІТЫ НЕВЯДОМЫМ


Юры Дракахрусту, Прага

Пра абставіны нападу на Алег Волчак распавеў у інтэрвію нашаму карэспандэнту.

(Волчак: ) “Пры пад'ездзе да рабочага месца я прыпаркаваў машыну, да мяне падышоў невядомы мужчына, пачаў рабіць мне грубыя заўвагі, абражаць мяне. Я зрабіў яму заўвагу, паабяцаў выклікаць міліцыю. У адказ ён сказаў: "Ну давай разьбірацца" і ўдарыў у твар кулаком. Адзін удар быў у твар , які зрабіў рваную рану, у яго на руце быў ці кастэт, ці кальцо, ці штосьці іншае. Мне потым наклалі тры швы. Ад другога ўдару я адхіліўся , ён наступным ўдарам парваў мне куртку. Потым ён зьбег, але я запомніў нумар машыны. Я падаў скаргу ў Савецкі РАУС , міліцыя шукае. Судмэдэкспэртыза выявіла ў мяне цялесныя пашкоджаньні, якія выклікалі пагаршэньне здароў'я.”

(Дракахруст: ) “Спадар Волчак, як Вы мяркуеце, ці не зьвязаны ўчорашні напад з рашэньне гарадзкога суду пра ліквідацыю Вашай арганізацыі?”

(Волчак: ) “Я мяркую, што гэта ўсё адбываецца ў адным рэчышчы, такіх выпадковасьцяў не бывае. Ідзе фізычнае зьнішчэньне праваабаронцаў, ня толькі юрыдычнага статусу пазбавіць, але і фізычна зьнішчыць. Паводзіны гэтага чалавека былі неадэкватнымі, ён адчуваў упэўненасьць і беспакаранасьць. Пагледзім, што міліцыя знойдзе, можа , тут і іншыя матывы. Але я асабіста ня бачу іншага матыву, акрамя запалохваньня.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG