Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КІРАЎНІК ФОНДУ БРАТОЎ ЛУЦКЕВІЧАЎ ЛІЧЫЦЬ, ШТО МІНЮСТ НЯ МАЕ ДОКАЗАЎ СУПРАЦЬ ПРАЎНАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ ІХ АРГАНІЗАЦЫІ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Першапачаткова ў пазове ў Вярхоўны суд міністар юстыцыі Віктар Галаванаў прасіў ліквідаваць Фонд братоў Луцкевічаў за тое, што юрыдычным адрасам гэтай арганізацыі ёсьць прыватная кватэра, што супярэчыць заканадаўству. Мінюст таксама ўгледзеў парушэньне закону ў тым, што прадстаўнікі фонду двойчы ўжылі ў дакумэнтах няпоўную назву фонду (бяз словаў “грамадзкае аб’яднаньне”).

Але гэтыя аргумэнты, відаць, падаліся чыноўнікам ня надта пераканаўчымі. Таму супрацоўнік Мінюсту Аляксандар Харытон перадаў судзьдзі Мікалаю Бабкову дадатковы сьпіс абвінавачаньняў. Цяпер фонд абвінавачваюць яшчэ й у тым, што адзін зь яго сходаў ня быў правамоцным, што не паўсюль у рэгіёнах зарэгістраваныя філіі, што на афіцыйнай пячатцы назва арганізацыі ня ўзятая ў двукосьсе. А таксама, што фонд быццам бы займаўся не адпаведнай статуту экалягічнай дзейнасьцю.

Старшыня “Фонду братоў Луцкевічаў” Анатоль Гурыновіч так пракамэнтаваў гэтыя абвінавачаньні:

(Гурыновіч: ) “Чым больш абвінавачаньняў, тым больш здаецца, што арганізацыя ў чымсьці вінаватая. А ўсе гэтыя абвінавачаньні — падставы для ліквідацыі”.

Прадстаўнік Мінюсту камэнтаваць гэтыя абвінавачаньні адмовіўся. Апошнія некалькі месяцаў у Беларусі падобным чынам зьліквідавана шэсьць грамадзкіх арганізацыяў, а яшчэ чатыры пазовы аб ліквідацыі знаходзяцца ў судах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG