Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЕКТЫЎ ЗЬЛІКВІДАВАНАГА ЗАГАДАМ МІНІСТРА АДУКАЦЫІ ІНСТЫТУТУ ПРАЦЯГВАЕ ПРАЦУ


Любоў Лунёва, Менск

Студэнты і выкладчыкі інстытуту прыходзяць на заняткі, як і звычайна. Некаторыя ўвогуле ня ведаюць аб тым, што іхная навучальная ўстанова згодна з загадам міністра ліквідоўваецца. Паколькі чыноўнікі Міністэрства адукацыі адмовіліся патлумачыць прычыны закрыцьця інстытуту, у кулюарах выказваюць розныя вэрсіі. Прадстаўнікі габрэйскіх арганізацыяў лічаць, што галоўнай мэтай уладаў ёсьць закрыццё катэдры юдаікі. Прэзыдэнт юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня Юры Дорн патлумачыў гэта так:

(Дорн: ) “Хутчэй за ўсё, гэта нейкі адказ, гэта наступствы пагаршэньня беларуска-ізраільскіх дачыненьняў. Гэты погляд падзяляе большасьць сяброў габрэйскай грамады ў Беларусі. Канечне, дачыненьні пагоршыліся. І зь Беларусі, і з Ізраілю адклікалі амбасадараў. Ізраіль зачыніў сваю амбасаду. Амбасада Беларусі ў Ізраілі спыніла выдачу візаў. Гэта я яшчэ мякка кажу, бо насамрэч можна было б дадаць болей. Тое, што закрылі інстытут, дык папросту яшчэ раз хацелі паказаць, што ў Беларусі ёсьць нейкія рычагі ціску і на габрэйскую грамаду. Тое, што ў інстытуце рыхтавалі кадры ў тым ліку і для грамады — не сакрэт”.

23 верасьня на навуковай радзе Белдзяржунівэрсытэту будуць прымаць рашэньне ў справе захаваньня ўнікальнага інстытуту. Будуць абмяркоўваць задачы камісіі, якой даручаць весьці перамовы з чыноўнікамі Міністэрства адукацыі, каб інстытут захавалі хаця як факультэт БДУ. Цікава, што ў камісію абралі былога міністра адукацыі Пятра Брыгадзіна, які тры месяцы таму падпісаў загад аб ліквідацыі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG