Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 19 ВЕРАСЬНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Вечерний Мінск”, 1973 год. Рубрыка “Нам адказваюць” зьмяшчае водгукі на матэрыялы рэйду, які правяла рэдакцыя ў месцах масавага адпачынку гараджан:

“Для паляпшэньня арганізацыі вольнага часу менчукоў у загарадных зонах адпачынку загадам па Ўправе культуры Менгарвыканкаму бібліятэкі імя Янкі Купалы, №1 імя Л.Талстога, №10 імя М.Мінковіча, нотна-музычная замацаваныя за вадасховішчамі Пціч і Заслаўскім, за Паркам Перамогі. Супрацоўнікі бібліятэкаў будуць праводзіць на мясцовых радыёвузлах гутаркі, канцэрты ды іншыя тэматычныя перадачы”.

“Беларус”, 1983 год. Ліста да Рональда Рэйгана, які быў накіраваны яму пасьля 20-га кангрэсу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня:

“Галоўная ўправа БАЗу выслала ліст Прэзыдэнту ЗША Рэйгану з выказаным шкадаваньнем, што ягоная прамова, якая перадавалася ў Савецкі Саюз праз радыёстанцыю “Голас Амэрыкі” парасейску, паўкраінску й палітоўску, не была перададзена пабеларуску для дзевяцёх мільёнаў Беларусаў. У лісьце кажацца, што адміністрацыя “Голасу Амэрыкі” недаацэньвае геапалітычнага значэньня Беларусі ды просіцца Прэзыдэнта ўжыць захадаў, каб беларуская мова была дададзеная да моўнага арсэналу “Голасу Амэрыкі”.

“Европейское время”, 1993 год. Мастацтвазнаўца Ўладзімер Бойка:

“Неабходна, нарэшце, намаляваць карціну разьвіцьця беларускай культуры такой, якой яна была і ёсьць насамрэч, з усімі яе супярэчнасьцямі, без замоўчваньняў, бяз моднай цяпер аўтаматычнай замены “плюсаў” на “мінусы” і наадварот. Для мяне прынцыпова: беларуская культура (асабліва мастацкая) аказалася мацнейшая за найбольш неспрыяльныя ўмовы разьвіцьця. Вытрымала. Разьвівалася. Перажывала ўзьлёты й падзеньні. Яе ня здолела праглынуць ніякая найбольш магутная суседняя культура. У чым жа яе моц? Можа быць, менавіта ў тым, што ніколі не была замкнёная на сабе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG