Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯШЧЭ АДНА МАЁМАСНАЯ СПРЭЧКА БЕЛАРУСІ І РАСЕІ

Валер Каліноўскі, Ялта

Гэтыя нафтаправоды да распаду СССР належалі РСФСР і паводле Бішкекскага пагадненьня, павінны былі б застацца ва ўласнасьці Расеі. Раней беларускі суд паставіў гэтае пытаньне пад сумнеў. У канфлікце вакол гэтай маёмасьці беларускі бок сьцвярджаў, што гэта толькі нейкія тэхнічныя праблемы, зазначыў Касьянаў, аднак цяпер пытаньне пастаўлена пра маёмасную спрэчку, якую давядзецца вырашаць расейскаму ўраду.

Абвастрэньне спрэчкі вакол “Транснафтапрадукту” набыла новы імпэт якраз пасьля таго, як расейскі ўрад адмовіў Беларусі ў ільготных коштах на газ.

Касьянаў пацьвердзіў, што на перамовах зь Сідорскім абмяркоўвалася і тэма коштаў на газ і тэма стварэньня супольнага газатранспартнага прадпрыемства. Больш дэталёва гэтая праблематыка будзе абмеркавная на паседжаньні так званага саюзнага ўраду ў канцы верасьня ці пачатку кастрычніка, гэтаксама як і праблема ўвядзеньня расейскага рубля ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG