Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКАЯ ПРЭСА ПІША ПРА СУСТРЭЧУ ПУЦІНА З ЛУКАШЭНКАМ


Віталь Тарас, Прага

Вось толькі некалькі загалоўкаў: “Сочынскі тупік: прэзыдэнты павяруліся адзін да аднаго сьпінамі” (“Время новостей”) “Даціснулі” (“Новые Известия”), “Сочынскі кульбіт” (“Русскій курьер”), “Уладзімеру Пуціну зазірнулі за сьпіну, альбо прыгоды Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы” (“Коммерсантъ”).

Дарэчы, гэтае выданьне піша пра «дзіўныя манэўры» вакол даты перамоваў. Спачатку гаварылася, што сустрэча адбудзецца 13 верасьня, але 12 позна ўвечары сталася вядома, што перамовы пераносяцца на 15 верасьня.

Газэта прыводзіць адну з журналісцкіх вэрсіяў, якую сама ж называе «рамантычнай». Беларуская дэлегацыя павінна была жыць у гатэлі «Беларусь». І вось за дзень да прыезду Лукашэнкі – піша «Коммерсантъ» – адзін з раённых судоў Сочы вырашыў, што гаражы й дачы вакол санаторыя пабудаваныя незаконна, мэтадам самазахопу, і прыняў рашэньне аб зносе гэтых пабудоваў

Цырымонія зносу была прызначаная акурат на 13 верасьня. «У нас» – піша далей расейскае выданьне. – «суды незалежныя, перанесьці знос на больш позьні тэрмін не ўялялася магчымым. І тады беларускі прэзыдэнт прыняў адзіна правільнае рашэньне: перанесьці свой візыт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG