Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВАНОК НА СВАБОДУ

10 верасьня 2003г.

(Сацкевіч: ) “Вітаю Вас, паважаны калектыў Радыё “Свабода”! Хачу ў вас спытаць, дзе знаходзіце людзей, якіх апытвалі ў Менску “ці выканаў Лукашэнка перадвыбарнае абяцаньне або не”, а яны адказвалі “выканаў”. Мне стала сьмешна, бо ў краіне стала жыць немагчыма, хутка на хлеб не заробіш, жывеш ад заробку да заробку. А большасьць насельніцтва увогуле малы заробак мае, ледзь-ледзь жывуць. Ніводнага свайго абяцаньня Лукашэнка ня выканаў. З кім бы я не размаўляў, усе плююць у бок Лукашэнкі. Нават быў такі выпадак, калі пачалася вайна ў Іраку, шмат людзей гаварыла: “Хутчэй бы амэрыканцы і у нас дэсант высадзілі ды выкінулі гэтага крывапійца Лукашэнку”. Дзякуй за ўвагу. Жыве беларусь! Да пабачэньня.”

(Генадзь Майсеенка: ) “Карэнны антысэмытызм ў Беларусі існуе з найдаўнейшага часу, яшчэ з часоў Вялікага Княства Літоўскага і карацейшага тэрміну з часу сталінскай антыгабрэйскай кампаніі ў пачатку 50-х гадоў дваццатага стагодзьдзя. Праўда, больш на пабытовым узроўні, больш распаўсюджаны сярод малаадукаваных людзей, асабліва ў вёсках, большая частка зь якіх ёсьць прыхільнікамі расейскага праваслаўя і рэжыму Лукашэнкі; ды і па пахаджоньню гэтыя тыя людзі, што зьяўляюцца нашчадкамі былых батракоў і гаротных людзін у савецкія часы, што будавалі калгасы і саўгасы.

Глебай для антысэмытызму ў Беларусі сёньня зьяўляецца як частка прыхільнікаў расейскага праваслаўя, заўзятараў гэтак званага славянскага адзінства і эўразійскай цывілізацыі, да якіх належыць і сам Лукашэнка з паплечнікамі і большая частка самой улады, так і большая частка расейскай праваслаўнай царквы, якая па крышачку, падсьвядома і ў друкаваных выданьнях сваіх ад бегуноўскага пратаколу сіёмскіх мудрацоў “Вайну за мяжой подласьці” і да фашыстоўскіх “Расея да славян” ня толькі распаляе варожасьць да габрэяў сярод праваслаўных, але да малаадукаванай моладзі, фанатычных старых і часткі вэртыкалі Лукашэнкі, робяцца індульгенцыі ў любых наймажлівых дзеяньнях. І замахі як на саміх габрэяў, так і на спадчыну іх і могілкі не спыняюцца... Да пабачэньня.”

(Інкогніта: ) “Добры дзень, шаноўнае Радыё “Свабода”! Мяне хвалюе лёс Бацькаўшчыны, асбліва пагроза страты незалежнасьці. І з гэтай нагоды я напісала верш “Незалежнасьць”:

Незалежнасьць не залежыць ад чыёсьці волі злой,
Тое, што табе належыць, бараніць, стаяць гарой.
Бараніць сваю хаціну, свой стары ці новы дом,
Бараніць сваю Айчыну целам, сэрцам, усім нутром.

Каб разумна гаспадарыць на зямлі, што даў нам Бог,
Жыць як людзі, а ня марыць, хто б здабыць нам шчасьце змог.
І нару бароняць зьверы: воўк, лісіца ці мядзьведзь,
Зубы так яны ашчыраць, не захоча дзесьці есьць!

Утрымаць лягчэй свабоду, чымсьці потым здабываць,
Паднявольнаму народу ўсё цяжэй аб волі дбаць.

Хто пра дом суседа марыць, той ня брат і не сябрук
Не міне ён божай кары, хай ня цягне сквапных рук.
Асадзі назад, драпежнік, зубы, кіпці не тачы,
Не чапай чужыя межы ды нагамі не тапчы!”

(Інкогніта: ) “Пытаньне ў мяне да чалавека, які даказваў, што беларусы – гэта літоўцы, літоўцы – гэта беларусы. Божа ты мой! Госпадзі! Сьвятая Воля! Калі вы знойдзеце людзей прыстойных…?”

(Інкогніта: ) “Ці ёсьць у Беларусі глеба для антысэмытызму?” – вельмі добрае пытаньне. Габрэяў ня любяць ва ўсім сьвеце і ў апошні час усё больш. Гэта прызнаюць і яны самі. Чаму?

Габрэі любяць выстаўляць сябе пакрыўджанымі ўладай. У той жа час яны ня любяць, калі ўзгадваюць, што амаль усе расейскія палітыкі – габрэі, у тым ліку Яўлінскі, Жырыноўскі, Нямцоў, Хакамада, Лужкоў і іншыя. Што амаль усе расейскія алегархы – габрэі. Што ўся прэса і вядоўцы на радыё- і тэлебачаньні – габрэі. Што рэвалюцыю зрабілі габрэі і г.д.

Цяпер, за што нам іх любіць? Для Беларусі габрэйскае пытаньне мае асаблівае значэньне. Да рэвалюцыі ў Беларусі жылі габрэі, іх было як нідзе многа, прыкладана 10 адсоткаў насельніцтва былі габрэі. І гэта была найбольш адукаваная і арганізаваная частка насельніцтва. Нельга заплюшчываць вочы на тое, што значная частка іх была камісарамі і прыклала руку да рэпрэсіяў, прысягненьня нацыянальнай інтэлігенцыі, у тым ліку кампазытар Ісаак Любан і мастак Марк Шагал. Але будзем справядлівымі. У дальейшым габрэі ўнесьлі і ўносяць значны ўклад у разьвіцьцё, перш за ўсё, культуры і навукі. У той жа час, прызнайцеся, ня можа лічыцца нармальнай сытуацыя, калі амаль 100 адсоткаў вучняў у школах, ліцэях, пры кансэрваторыі былі ў адзін час габрэі.

Той, хто працуе ў інтэлектуальнай сфэры, разумее, што там пануюць габрэі, выцягваюць адзін аднаго. Абароньваць трэба не габрэяў, яны не прападуць, у іх ёсьць арганізаваная міжнародная падтрымка, а сваіх бязродных. Яны прападаюць. Барацьбу неабходна весьці ня супроць габрэяў, а супроць сваёй непясьменнасьці. Толькі тады, магчыма, паявіцца свая нацыянальна арыентаваная інтэлігенцыя. Каб зразумець, хто мы, беларусы, і чаму мы такія, трэба часьцей абмяркоўваць узнятае вамі пытаньне. Дзякую.”

12 верасьня 2003г.

(Бяз прозьвішча: ) “Леанід Аляксандравіч зацікавіўся нашай абвесткай у газэце, пакінуў свой нумар тэл. 65-62-05.”

(Генадзь Майсеенка: ) “Прывітаньне! Адказ сабакара Ракіцкаму і Трусаву.

Былая шляхта, сынаваўшая сабаку за селяніна, ды сучасныя лібэралы, якія робяць статут на сабаку і большую частку свойскай жывёлы на Захадзе, роўнай людзіне пакуль ў чымсьці на ўзроўні дзіцяці людзкога, ня толькі маюць рацыю, але і больш доказаў гэтага, як з боку агульна-людзкіх поглядаў, так і з досьледаў навукі і больша нітыёлагаў, хрысьціянскіх, будыскіх, індуіскіх канфэсіяў. Так сумесна тэолягі і навукоўцы прыйшлі да трох догмаў, якія ў найбліжэйшы час усталюцца цалкам у сусьветным праве і ў значнай частцы статутаў дэмакратычных краінаў.

Прыклад наступнага зьместу:

1) З Боскай волі, дзякуючы сабакам, людзіна пастала людзінаю. Дзякуючы птушкам, людзіна пачала размаўляць. Дзякуючы коткам і своўскай жывёле ўвогуле, зрабілася вольнаю, пісьменнаю і роўнаю прыродзе.

2) Сабакі, коткі, ўсе птушкі і частка свойскай жывёлы ёсьць найменнае чысьцілішча людзкіх душаў.

3) Людзіна, не кахаючая жывое, ня добрае да жывога або ганьбічае імі і іх, ня ёсьць сапраўдная людзіна.

Таму быць дзяржаваслужбоўцам, лекарам, настаўнікам і мець дачыненьне да зброі і выбарчага права забаронена да прыканцы жыцьця. Прынамсі ўжо цяпер такіх людзін у USA не бяруць ні у войска, ні ў паліцыю, тым болей, у іх спэцназ.

Да пабачэньня. Ганаровы доктар гуманалогіі і інтэграфіі, уладар пяці сабак, дзесяці котак і шмат якой свойскай жывёлы.”


(Інкогніта: ) “Добрай раніцы! Калі ласка, пракамэнтуйце такую падзею, гэта вельмі важна.

Да Беларусі зьвярнулісь краіны СНД, у тым ліку Ўкраіна, Літва, Латвія ды іншыя з просьбай аказаць ім дапамогу ў збожжы. Во як. Дзяржава скончвае свае патрэбнасьці, ужо трошкі засталося, мільён закладваюць у рэзэрву, а потым будуць прадаваць. Пракамэнтуйце, калі ласка. Вось вам бясьпечнасьць прадуктовая, харчовая бясьпечнасьць. Дамагліся! Зрабілі нармальна! І вывучаць, канечне, будуць абавязкова сельскагаспадарчую вытворчасьць. Канечне, ёсьць недахопы… Ну і што! Гэту было, ёсьць і будзе! На ўсіх жа не распішаш. Але як толькі прыбіральня ў мяне не працуе – вінавата ўлада. Хто-та там пукнуў – вінавата ўлада. Ўсё вінавата ўлада! Канкрэтныя людзі. Дык вот, пракамэнтуйце гэта, калі ласка.”

(Інкогніта: ) “Цікава, зь якога гэта часу “Камсамольская праўда” стала беларускай газэтай, тым больш на мове другой дзяржавы?”

(Інкогніта: ) “Добрага ранку, “Свабода”! Хачу расказаць выпадак жыцьця наконт габрэйскай гісторыі ці, як кажуць, праблемы. Я лічу, што праблемы не было ў Беларусі і няма. І хачу расказаць канкрэтны выпадак.

Мой дзед, які жыў у в.Пяцюн, некалі ўзяў Сакольскага такога, які быў сьмяротна хворы, і лячыў яго. Потым ён доўга жыў і памёр сваёй сьмерцю ад старасьці.

У вайну такія Юцэнаркі з Радужкі прыйшлі да нас, мой бацька жыў на хутары, і жылі доўга ў нас, хаваліся ад немцаў, а потым недзе сыйшлі. Я яшчэ невялікі быў і дакладна не магу сказаць.

І я сам сябраваў з габрэямі. Быў такі Касоўскі, жыў на Ўдранцы (тут калісьці Якуб Колас адпачываў у апошнія гады свайго жыцьця), потым зьехаў у Ізраіль. Праўда, ні разу не напісаў мне. Я яго пчаляром зрабіў, і сябравалі мы, але, як зьехаў, то ня ведаю, што зь ім сталася.

Так што лічу, што ніякай праблемы габрэйскай у нас ня было з даўніх часоў і па сёньняшні дзён. Бывайце.”

(Зьміцер Панкавец: ) “Шаноўнае, Радыё Свабода, гаворыць Зьміцер Панкавец. У Сярэднявечча Беларусь называлі Эўрапейскім бабілёнам пра сваю шматнацыянальную стракатасьць і адметнасьць. У Беларусі пастаянна жылі габрэі, татары, цыганы, расейцы, палякі, але ніколі іхнае суседзтва не вылівалася ў міжэтнічныя канфлікты. Мусальманін і татарын заўсёды знаходзіў агульную мову з суседам юдэмай ці беларусам. Таму, казаць пра антысэмытызм у Беларусі не выпадае.

Згадайце зь гісторыі, як літоўцы, як літоўскія габрэі падчас апошняй вайны масава ўцякалі ў Беларусь, бо ведалі: тут іх калі не ўратуюць, дык паспрабуюць гэта зрабіць.

Але казаць пра поўную адсутнасьць антысэмытызму ў Беларусі не выпадае. Ён прысутнічае ў пэўных групах людзей: шавіністых, панславістых, імпэрыялістых, сярод ярых прыхільнікаў расейскай праваслаўнай царквы, сатаністаў. Менавіта імі час ад часу ў Барысаве і іншых гарадах апаганьваюцца габрэйскія могілкі. Асабліва крыўдна, калі гэты антысэмытызм час ад часу сыходзіць ад прадстаўнікоў улады.

Пазалетась была разбураная былая сынагога і мастацкая майстэрня на Дзімітрава тры. Сёлета праз габрэйскія могілкі кладуць трубы ў Мазыры і будуюць стадыён у Горадні.

Такім чынам гаварыць пра антысэмытызм сярод насельніцтва не выпадае. А той, які ёсьць, сыходзіць ад прадстаўнікоў прарасейскіх слаёў насельніцтва. Дзякуй за ўвагу.”


15 верасьня 2003г.

(Муткан, Менск: ) “Адказ на пытаньне “Ці ёсьць падстава для антысэмытызму?”. У беларуска-расейскім слоўніку слова “падстава” азначае “основание, повод, предлог”. Пасьля вайны некаторыя габрэі працавалі ў магазінах. Вышэйшай адукацыі тады шмат у каго не было. Тады гаварылі: “Вось мяне жыдоўка падманула на капейку”.

Зараз габрэі не крадуць у магазінах, не гандлююць на рынках. Не ўбачыце, каб рабавалі, лаяліся матам ці валяліся п’янымі. І зараз аблічваюць ужо не на капейку, а на 15, 50 і 100! Карацей, зараз няма падставы для антысэмытызму. Дык адкуль жа тады антысэмытызм? А ён ёсьць як дзяржаўны, так і пагалоўна пабытовы. А справа ў тым, што габрэі – гэта людзі іншай краіны. А гэта называецца біялагічны фашызм. Справа ў генах, якія перадаюцца ў спадчыну, вось гэта і спрацоўвае. Таму і антысэмытызм існуе. Усяго добрага.”

(Віктар Бутон, народны палітык зь Менску: ) “Мяне непакоіць закрыцьцё праваабарончых арганізацыяў, якія займаліся аховай правоў і свабодаў асобных грамадзянаў, зборам інфармацыі аб масавых парушэньнях і аховай правоў і свабодаў грамадзянаў Беларусі, але толькі ствараючы відавочнасьць працы. Гэта робіцца ўладамі для зьнішчэньня сабранага матэрыялу, які сёньня яны выкарыстоўваюць замест макулятуры, але тым часам гэта паказвае яўны твар нашай дзяржавы. Кіраўнікам гэтых арганізацыяў неабходна тэрмінова вывозіць гэты матэрыял за мяжу і перадаць усё гэта міжнародным арганізацыям і ўладам паважаных дзяржаваў у поўным аб’ёме, а ня часткамі, асабліва ў Міжнародны трыбунал. Дзякуй.

(Інкогніта: ) “Цікавую інфармацыю паведаміла вашае радыё аб тым, што прыехала Эўрапейская камісія, якая гаворыць, што калі зьмяніць правілы выбараў, то ўсё будзе ў парадку. Але нешта не зусім разумею я, якія правілы? Вы б падказалі… Прыходзіш галасаваць, бярэш бюлетэнь, заходзіш; ніхто табе не перашкаджае, каго хочаш выкрэсьліў ці дапісаў, укінуў – і усё. Ня бачу я, як парушаюцца гэтыя правілы. Падкажэце на канкрэтным прыкладзе. Скажэце, калі ласка, чым не задаволеныя гэтыя заходнія хлопцы, якія нам нешта прапануюць. Падкажэце, вось такі пункт – добра, а вось гэты – дрэнна, бо трэба так зрабіць. Як? Зусім не зразумела! У чым справа? Вы назвалі праблему, а прыклад прывесьці? Што там не задавальняе іх ці каго-небудзь іншага, ці, як вы гаворыце, апазыцыю. Чым не задавальняе? Што мы павінны на аўтамабілях туду заяжджаць? Ці пад нарадам міліцыі? Я прыйшоў, узяў бюлетэнь, прагаласаваў, як хацеў, і ўсё. Таму будзьце так ласкавы, растлумачце, дзе праблема? На што трэба зьвярнуць увагу ў наступны раз, калі пайду галасаваць? Ніхто мяне не чапае, не кранае, ляжаць бюлетэні, усё ў парадку… Раскажэце, раскрыйце сакрэт, што ня так. А то ўвесь час нейкія таямніцы, гульні…

(Іван Карпавіч, Менск: ) “Я хачу сказаць, каму лепш жывецца ў краінах былога Савецкага Саюзу. Гэта, як іх раней называлі, камісары і ўся вэртыкаль, карацей, як яны называюць сябе – дэмакраты. Уся гэтая камуністычная эліта як была, так і засталася. Яна жыве ў параўнаньні з працоўным клясам і інтэлігенцыяй у некалькі разоў лепш, за кошт вось гэтай інтэлігенцыі і працоўнага класу. Самі яны нічога ня робяць, толькі пажыраюць. Раней нашыя нашчадкі пра такіх гаварылі “трутні”.”

(Інкогніта: ) “Прывітаньне, журналісты Радыё Свабода! Галубая мара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якую яны выказвалі і аб якой раілі на сустрэчах з расейскім палітыкам Караганавым у Маскве, зьдзейснілася. Расея ў тры разы падвысіла кошты на газ для Беларусі і Лукашэнкі. Цяжка зразумець палітыкаў, якія жадаюць такой бяды свайму народу. Я пытаюся ў спадара Лябедзькі, зь якімі вачыма ён і яго паплечнікі пойдуць да гэтага народу з агітацыяй аддаць свае галасы на выбарах у Вярхоўны Савет АГП? Раней мае адносіны да апазыцыі былі нэўтральнымі.

Кожны чалавек мае права на сваю думку. Але пасьля такога, гэтыя людзі нічога акрамя пагарды не заслугоўваюць. Лябедзька павінен маліцца, што ў Беларусі ёсьць Лукашэнка. Калі б не Лукашэнка і барацьба Лябедзькі супраць яго, то ў Эўропе ніхто б і ня ведаў, што ў Беларусі ёсьць такі пасрэдны палітык, як Лябедзька. А так ён дзясяткі разоў віднеўся ў Эўропе на ўсялякіх міжнародных форумах. Ня меў бы Лябедзька ўсіх міжнародных грантаў, на якіх зараз усе яны жыруюць.

Я ведаю, што мой званок не ўпісваецца ў канцэпцыю Радыё “Свабода”, дык хаця б перадайце Лябедзьку і ягонаму асяродзьдзю, што аб ніх думаюць простыя людзі. І на вашае пытаньне тыдню “Каму лепш за ўсіх жывецца ў Беларусі”, лічу, што лепш за ўсіх жывецца вось такім палітыкам, якія нідзе не працуюць і жывуць толькі за кошт грантаў. Дзякуй. Посьпехаў Вам. Да пабачэньня.”

(Зьміцер Панкавец: ) “Шаноўнае Радыё Свабода! Калі не лічыць адной вельмі вядомай нам асобы і ягонага бліжэйшага атачэньня, то на мой суб’ектыўны погляд, найлепей у Беларусі жывецца вайскоўцам.

Барысаў – вайсковы горад. Тут разьмешчаныя такія вайсковыя групы як Лядзішча і Печа. Вайскоўцы лічаць себя гаспадарамі на гэтай зямлі, якія ня лічаць за патрэбу вучыць традыцыі і культуру тытульнай нацыі. Больш зь іх нават ня могуць зьвязаць два слова па-беларуску. Вайскоўцы лічацца адэптарамі расейскай культуры ў Беларусі, хоць з рэшта ня маюць з гэтым нічога супольнага. Сярод вайскоўцаў найменшы пратэзны электарат, нават меншы, чым сярод міліцыянтаў. Дзейсная ўлада стварыла ўсе ўмовы для жыцьця гэтай групы, абклала іх з усіх бокаў ільготамі, нават калі той ідзе ў абмежаваньні іншых слаёў насельніцтва. Дзякуй за ўвагу.”
XS
SM
MD
LG