Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“NEUE ZUERCHER ZEITUNG”: “У ДАЧЫНЕНЬНІ ДА БЕЛАРУСІ КРЭМЛЬ МАЕ ТОЛЬКІ АДНО ЖАДАНЬНЕ”


Ул. інф.

Як вынікае з публікацыі ў “Sueddeutsche Zeitung”, праўдападобна, што ізаляцыі з боку Захаду для Лукашэнкі недастаткова. Сваім нежаданьнем падпісаць дагавор пра пераход на расейскі рубель ад пачатку 2005 году, сваімі заявамі адносна жаданьня беларускага народу жыць ня разам са сваім “старэйшым братам”, а асобна — у свабоднай, незалежнай і непахіснай краіне, беларускі лідэр выклікаў у расейскага кіраўніцтва сапраўднае раздражненьне. Цяпер ужо Масква дэманструе Менску сваю надзвычай жорсткую пазыцыю ў эканамічнай спрэчцы.

Увесь час дагэтуль, — піша “Sueddeutsche Zeitung”, Расея прадавала Беларусі газ па тых жа коштах, што і расейскім рэгіёнам. Аднак ільготныя пастаўкі энэрганосьбітаў не спынілі росту беларускіх пазыкаў — летась яны дасягнулі 250 мільёнаў эўра. Больш за тое, апошні час Лукашэнка дазволіў сабе некалькі дзёрзкіх учынкаў, а менавіта, выдаў загад адносна канфіскацыі далявой часткі расейскага нафтаканцэрну на беларускім прадпрыемстве ды ўвёў квоты на пастаўкі прадукцыі расейскіх вытворцаў харчаваньня.

Як піша швайцарская “Neue Zuercher Zeitung”, Менску ўсё ж ня трэба забывацца, што Крэмль мае доўгія рукі. Што да Лукашэнкі, то ягоная карта ў гэтай гульні надзвычай кепская. Крыць масьць расейскага кіраўніцтва і алігархаў яму няма чым. Тыя ж ня маюць у дачыненьні да краіны-суседкі іншых разьлікаў, як праглынуць яе.

Пра тое, што цягам перамоваў могуць быць прынятыя пагадненьні пра раўнапраўе суб’ектаў саюзу, ня можа быць і гаворкі. Праўдападобна, што цяпер ілюзіяў на конт гэтага ня мае і Лукашэнка. Паводле іроніі лёсу, гэты стоадсоткава савецкі чалавек мусіць дзеля захаваньня сваёй пасады з кожным днём усё больш і больш выступаць за захаваньне незалежнай Беларусі, — піша “Neue Zuercher Zeitung”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG