Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАЯ РАДА ТБМ ПРАПАНАВАЛА НАДАЦЬ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ ІМЯ ВАСІЛЯ БЫКАВА


Браніслава Станкевіч, Віцебск.

Ушанаваньне памяці Васіля Быкава на Віцебшчыне сталася галоўнай тэмай апошняга пасяджэньня Віцебскай Абласной Рады ТБМ.

Перадусім сябры рады прапанавалі надаць імя Васіля Быкава абласной бібліятэцы, якая дагэтуль афіцыйна завецца бібліятэкай імя Леніна, хаця віцябляне найчасьцей пра гэта нават ня ўзгадваюць.

Надаць імя Васіля Быкава прапанавана й Кубліцкай сярэдняй школе, якую пісьменьнік скончыў у 1939 годзе. А на будынку колішняй Віцебскай мастацкай вучэльні, дзе Васіль Быкаў вучыўся таксама, прапанавана ўсталяваць мэмарыяльную дошку.

Паводле меркаваньня абласной рады ТБМ, у Віцебску неабходна ствараць музэй славутага земляка, а на радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну абавязкова мусіць быць філія гэтага музэю. На Вушаччыне прапанавана таксама правесьці й мастацкі пленэр памяці пісьменьніка.

На думку старшыні віцебскай абласной Рады Іосіфа Навумчыка, пэўная частка прапановаў, выказаных сябрамі ТБМ, не вымагае значных грашовых укладаньняў. З гэтае прычыны іхнае зьдзяйсьненьне магчымае цягам бліжэйшых некалькіх месяцаў – якраз да 80-х угодкаў пісьменьніка.

У хуткім часе Рада плянуе зьвярнуцца са сваімі прапановамі ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Міністэрства культуры, а таксама да віцебскіх абласных уладаў, якія пакуль яшчэ дзеля ўшанаваньня памяці Васіля Быкава на Віцебшчыне не зрабілі абсалютна нічога.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG