Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОРАДНІ ЗАТРЫМАЛІ І АБШУКАЛІ АКТЫВІСТА ПРАФСАЮЗНАГА РУХУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

На прахадной заводу, ўчора перад працай, яго паспрабавала абшукаць ахова. Рабочы запатрабаваў, каб пры доглядзе прысутнічалі сьведкі, і каб склалі пратакол. Тады ахоўнікі выклікалі міліцыю. Яго даставілі ў пастарунак, там абшукалі і адпусьцілі. Пратакол не складалі.

Ян Роман актыўны сябра прафсаюзу і лічыць, што кіраўніцтва прадпрыемства такім чынам імкнецца запалохаць яго. Напрыклад, ён паспрыяў, каб прафсаюзная інспэкцыя па працы прызнала, што некалькі загадаў дырэктара заводу Віктара Можджара парушаюць працоўнае заканадаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG