Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКОЛА МАРКЕВІЧ УЗНАЧАЛІЎ ТБМ У ГОРАДНІ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Дагэтуль менш за тры адсоткі гарадзенскіх школьнікаў навучаліся на беларускай мове. Цяпер і гэтая лічба зьменшылася. Мікола Маркевіч спадзяецца нейкім чынам нэўтралізаваць русыфікацыю ў школах. Ёсьць і вельмі канкрэтныя мэты.

(Маркевіч: ) “Гарадзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы павінна зрабіць усё магчымае дзеля таго, каб аднавіць беларускамоўнае выданьне ў горадзе. І другі мой клопат зьвязаны з тым, што яшчэ зусім нядаўна ў сьпісах гарадзкой арганізацыі ТБМ было больш за 800 чалавек. За мінулы год складкі заплацілі толькі 82 чалавекі. Мне падаецца, што прынамсі вярнуць страчаныя пазыцыі—у гэтым адна з грунтоўных задачаў, якія стаяць перад нашай арганізацыяй ТБМ”.

Пасьля закрыцьця гарадзенскай газэты “Пагоня” суд пакараў за паклёп на прэзыдэнта Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку. Павал узначальвае цяпер гарадзенскую арганізацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў. Сёньня трывае праверка філіі БАЖ’у. Яе праводзіць юрыдычная служба гарвыканкаму на замову Абласнога ўпраўленьня юстыцыі. Паводле Мажэйкі, вынікі стануць вядомыя на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG