Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАФСАЮЗЬНІКАЎ НЕ ПУСЬЦІЛІ НА ЗАВОД

Сяргей Астраўцоў, Горадня

Адміністрацыя на мінулым тыдні склікала прафсаюзную канфэрэнцыю, на якой арганізацыю незалежнага “аўтасельгасмашу” з парушэньнямі заканадаўства ператварылі ў арганізацыю прафсаюзу прамысловасьці, які зьверху ствараюць улады.

Прэзыдыюм “аўтасельгасмашу” скасаваў гэтае рашэньне. Еўдакімчык і Кавяза прыехалі зь Менску, каб сустрэцца з дырэктарам заводу аўтаагрэгатаў Можджарам і сябрамі прафсаюзу. Аднак менчукоў не дапусьцілі на прадпрыемства.

Прыехалі міліцыянты зь відэакамэрай. Яны не дазволілі кіраўнікам прафсаюзу паразмаўляць ля прахадной з рабочымі і раздаць ім інфармацыйны бюлетэнь з паведамленьнем аб парушэньнях, зьдзейсьненых на заводзе адносна прафсаюзу “аўтасельгасмашу”.

Спадароў Еўдакімчыка і Кавязу папярэдзілі, што яны нібыта парушаюць правапарадак. У заяве ў пракуратуру яны зазначылі, што дзеяньні заводзкай адміністрацыі і міліцыі супярэчылі Закону Рэспублікі Беларусь аб прафсаюзах, а таксама канвэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы.

Дырэктару заводу аўтаагрэгатаў пісьмова паведамілі, што 23 верасньня адбудзецца сход сябраў прафсаюзу Аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня.
XS
SM
MD
LG