Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРЫ ГОМЕЛЮ ЗНАЁМЯЦЦА З АМЭРЫКАНСКІМ БАЛЕТАМ. А АМЭРЫКАНЦЫ АДКРЫВАЮЦЬ ДЛЯ СЯБЕ БЕЛАРУСЬ


Казімер Яноўскі, Гомель

Да магчымасці пазнаёміцца з амэрыканскім харэграфічным мастацтвам спрычыніліся амбасада ЗША ў Беларусі, Зьвяз незалежных харэографаў і Цэнтр разьвіцьця сучаснага мастацтва.

Непасрэднае дачыненне да гэтага меў і харэограф з Гародні Александар Цібянькоў. Менавіта падчас паездкі ягонага ансамбля сучаснага танца на фэстываль у Монтэ-Карла і завязалася сяброўства з амэрыканскімі адмыслоўцамі. А цяпер ажыццяўляецца гэты супольны праект. Амэрыканцы ўжо паказалі сваё майстэрства ў Гародні.

Кіраўніца і салістка мадэрн-балету “Moving Arts Dance” Аманда Рэй была вельмі ўражаная прыязнасьцю і вялікай цікавасьцю беларускіх гледачоў да сучаснага танцу. Аманда з партнэрамі, а гэта танцоры з Амэрыкі, Нямеччыны, Італіі, Гватэмалы, у сваю чаргу адкрылі для сябе, што Беларусь – гэта зусім не Расея.

(Рэй: ) “Уся паездка сталася сюрпрызам. Калі мы ехалі сюды, мы наагул мала ведалі пра Беларусь. Думалі, што гэта з Расеяй практычна адна краіна. Прыехаўшы ў Беларусь, мы зразумелі , што тут усё па-іншаму. Гарады тут не такія шэрыя і брудныя, а прыгажэйшыя і больш чыстыя. Людзі, танцоры нас вельмі гасьцінна прымаюць. Уся паездка сталася вялікім сюрпрызам”.

З Гомелю ансамбль з Сан-Францыска накіроўваецца на гастролі ў Віцебск, а затым у Менск.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG