Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКОЛА СТАТКЕВІЧ: “САЮЗНАЯ ДЗЯРЖАВА – ВЯЛІКАЯ ГІСТАРЫЧНАЯ НЕДАРЭЧНАСЬЦЬ.”


Юры Дракахруст, Прага

Паводле паведамленьня расейскай агенцыі спадар Статкевіч заявіў, што “стратэгічнае партнэрства з Расеяй адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі, і адзіная эканамічная прастора з Расеяй выгадная Беларусі”. Паводле “РИА-Новости” кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі “выказаў перасьцярогу, што час для ўвядзеньня адзінай валюты можа быць незваротна страчаны”.

Сёньня мы артымалі ліст ад кіраўніцтва БСДП “Народная Грамада”, у якім заяўлена, што ў паведамленьні расейскай інфармагенцыі і адпаведна ў нашай спасылцы на яе, пазыцыі партыі і е кіраўніка Міколы Статкевіча пададзеная ў скажоным, аднабаковым выглядзе. Гаворыць Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) “Мне вельмі шкада, што сёньняшні беларускі кіраўнік па сутнасьці стаў на пазыцыю, як кажуць па-расейску, "кідалава". Спачатку нейкія абсалютна недарэчныя прапановы з жаданьнем аб'яднацца. А потым, калі Расея сказала нарэшце вуснамі Пуціна, "добра, давай", то тады пачаліся адступленьні назад. Лепш, каб гэтага не было зусім. Каб не было гэтых гульняў. Расея – наш сусед, наш вельмі важны сусед, і стасункі павінны быць сумленнымі і празрыстымі. Я лічу, што гэтая саюзная дзяржава – вялікая гістарычная недарэчнасьць. Я проста вымушаны паўтараць банальня рэчы, сваю пазыцыю, пазыцыю партыі, якая ўжо гучала мабыць тысячы разоў. Аптымальнымі адносінамі Беларусі з навакольным сьветам – рух да Эўрапейскага Зьвязу з захаваньнем стратэгічнага партнэрства з Расеяй, якое было б зафіксавана ў выглядзе дамоваў паміж дзьвюмя незалежнымі дзяржавамі.

Што датычыць увядзеньня расейскага рубля ў якасьці агульнай валюты Беларусі і Расеі, мая пазыцыя і пазыцыя партыі – цалкам адмоўная, што зафіксавана ў партыйных дакумэнтах, якія вы можаце паглядзець на партыйным сайце. Увядзеньне расейскага рубля папросту абваліць нашыя прадпрыемствы.

Я выклаў сваю пазыцыю толькі што, і такая ж самая па зьместу, але аблегчаная ў сэнсе эмацыйным, яна была выказаная там. Я разьбіраўся з гэтай праблемай. Я размаўляў з журналістам, якому даваў учора інтэрвію. Ён потым зачытаў мне тэкст, што быў зьняты з касэты. Ён у цэлым адпавядае маёй пазыцыі. На пытаньне, чаму гэта пазыцыя была зьмененая на супрацьлеглую і чаму яна была пададзеная незбалянсавана, гэты журналіст спаслаўся на тое, што тэкст быў занадта вялікі і нібыта ў начную зьмену рэдактары, якія працуюць у Маскве, яго такім чынам скарацілі.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG