На новай пасадзе ён замяніў Яўгена Двярніцкага, зямляка Аляксандра Лукашэнкі, чый імклівы кар’ерны ўзьлёт прыпадае на час прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Новы кіраўнік службы бясьпекі прэзыдэнта Юры Жадобін вядомы як прафэсійны міліцыянт. Калегі адзначаюць ягоныя дастаткова дэмакратычныя погляды. Сьцьвярджаюць, што ён добра валовае беларускай мовай.
Прычына, з-за якой Яўген Двярніцкі адпраўлены ў адстаўку, не паведамляецца.