Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЫЛОЙ ВЯЗЬНІЦЫ СД АДЧЫНІЎСЯ МУЗЭЙ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Зрэшты, уся экспазыцыя складаецца з адзінага стэнду, на якім зьмешчаная інфармацыя пра колішніх тутэйшых вязьняў, бо, на думку дырэктаркі Віцебскага краязнаўчага музэю Вольгі Акуневіч, самымі каштоўнымі экспанатамі экспазыцыі музэю зьяўляюцца аўтэнтычныя надпісы на сьценах, якія вязьні рабілі ўласнай крывёю. Паводле меркаваньня спадарыні Акуневіч, у віцебскай вязьніцы СД цягам Другой сусьветнай вайны пабывалі некалькі дзесяткаў тысячаў чалавек.

За савецкім часам лёхі былое вязьніцы былі часткай гарадзкога краязнаўчага музэю: там праводзілі экскурсіі ды прымалі школьнікаў у піянэры. Пасьля музэйная філія зачынілася, і будынак быў перададзены Віцебскай епархіяльнай управе.

Цяпер, калі вяртаньне савецкіх завядзёнак дужа вітаецца найвышэйшым дзяржаўным кіраўніцтвам краіны, музэй у вязьніцы СД пасьля непрацяглай рэканструкцыі адчыніўся зноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG