Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АПЫТАНЬНЕ ВЫБАРЦАЎ У НАВАПОЛАЦКУ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Дзеля гэтай мэты былі надрукаваныя апытальныя лісты зь дзевятнаццацьцю пытаньнямі. Было апытана 250 сем’яў. Аб выніках акцыі нам распавёў актывіст грамадзянскай ініцыятывы “Партнэрства” Алег Пашкевіч.

(Пашкевіч: ) “Раён, дзе мы працавалі, збольшага ўпарадкаваны, аднак і там, як высьветлілася, жыхароў хвалююць шматлікія праблемы. Самыя балючыя зь іх – цеплазабесьпячэньне ў халодны пэрыяд году, рост платы за камунальныя паслугі, жудасны стан дарожнага пакрыцьця вуліцы Алімпійскай, а таксама адсутнасьць у дварах дзіцячых пляцовак. Людзей таксама абурае, што да юбілею горада ўпарадкоўваюць цэнтральную вуліцу, тым часам як астатнія застаюцца занядбанымі”.

Маючы на руках канкрэтныя пажаданьні выбарцаў, згаданыя дэпутаты маюць намер зьвярнуцца да гарадзкой “вэртыкалі” з прапановай вырашэньня праблемаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG