Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗВАНОК НА СВАБОДУ – 9 ВЕРАСЬНЯ


(Сацкевіч: ) “Тэлефануе Вам Мікола Сацкевіч. На вашае пытаньне я адкажу так. Раней у Беларусі жыло шмат габрэяў, потым амаль усе выехалі за мяжу. У сувязі з гэтым я хачу перадаць сваім лепшым сябрам, знаёмым, аднаклясьнікам, настаўнікам, якія цяпер жывуць у Ізраілі, Амэрыцы, Нямеччыне “прывітаньне” і пажадаць ім і іхным сем’ям здароўя, шчасьця і посьпехаў.

А гэтым нягоднікам, антысэмітам, хачу сказаць, як можна ненавідзець тых, хто нас лячыў, вучыў, з кім вырас, бегаў-прыгаў, вучыўся, трэніраваўся ці проста вадзіўся. Як? – адкажыце мне. Няма дрэнных нацыяў, а ёсьць добрыя людзі і дрэнныя. А што датычыць дзяржавы Ізраіль, гэта дэмакратычная краіна, дэмакратычныя ўлады, якім я веру. На мой погляд, увесь гэты антысэміцкі бруд ідзе з Расеі ад крамлёўскіх чыноўнікаў з ранейшага крывавага КГБ. Яны загадваюць дыктатару Лукашэнку і тым халуям, якія яго абслугоўваюць, каб яны апаганьвалі габрэйскія могілкі, сынагогі, пісалі антысэміцкія надпісы. А што датычыць нашага насельніцтва, у асаблівасьці сярод маіх сяброў і знаёмых, у горадзе Калінкавічы і Мозыры, то ўсе да габрэяў ставяцца добра. Дзякуй за ўвагу. Жыве Беларусь і Свабода!”

(Радзівонскі: ) “Прывітаньне, паважаная Свабода! З вамі размаўляе Радзівонскі Юры, настаўнік з Бабруйску. Да антысэмытызму я стаўлюся ня вельмі добра. Некаторыя людзі вельмі нэгатыўна глядзяць на жыхароў габрэяў і ўвогуле ня вельмі добра да іх ставяцца. А я скажу, што габрэі – гэта выдатныя людзі. Чаму?

Я ведаю старшыню габрэйскай арганізацыі Бабруйску, добры чалавек, паважаны чалавек, разумны і вельмі добразычлівы. Знаю іншых габрэяў. І часам паразмаўляць зь імі значна прыемней, чым з расейцамі, з іхным шавінізмам.

Яшчэ я ўзгадываю моманты, калі я ведаў да і да цяперашняга часу ведаю добра Сяргея Антончыка. Дзе ён? Чым займаецца? Дарэчы, нябожчыку Сяргею Абадоўскаму, жыхару Магілёва, змагара за свабоду, за правы чалавека, я кланяюся і буду кланяцца. Калі буду ў Магілёве, я абавязкова пабываю на ягонай могілке. Мяне цікавіць лёс ягоных сыноў. Як яны жывуць? Ведую, што старэшы сядзеў у турме. Як яго здароўе?”

(Бяз прозьвішча: ) “Добрай раніцы, Радыё Свабода! Яшчэ некалькі гадоў таму назад выпусьцілі антысэміцкую кнігу на расейскай мове з назвай “Война по законам подлости”. Аўтараў ня памятаю, здаецца іх двое. У гэтай кнізе паўтараецца зноў і зноў хлусьня пра пратаколы сіёнскіх мудрацоў і іншае.

Прадстаўнікамі габрэйскай грамадзкасьці была пададзеная позва ў суд. Суд адмовіў, дакладней, вынес рашэньне на карысьць аўтараў гэтай кнігі з антысэміцкай накіраванасьцю. Гэта што, ня глеба для антысэмытызму? Па разбурэньні на габрэйскіх могілках неаднаразова падаваліся пратэсты ды іскі ў пракуратуру, але таксама – адмовы. Што гэта, ня глеба для антысэмытызму? Пракуратура і суды – гэта дзяржаўныя органы, а гэта даказвае, што існуе дзяржаўны антысэмытызм, акрамя галоўнага бытавога антысэмытызму.

Калі так званы прэзыдэнт Лукашэнка, выступаючы аднойчы наконт разбурэньня помнікаў на габрэйскіх могілках, сказаў, што гэта адзіны хуліганскі ўчынак. Што гэта, ня глеба для антысэмітызму? І ён сам, шматкроп’е, вы зразумелі… Пасьля яго выступу адбыўся цэлы шэраг актаў вандалізму, антысэміцкіх акцыяў. Так нядаўна ў Горадні пачалося будаўніцтва стадыёну на габрэйскіх могілках. У Мозыры на габрэйскіх могілках пачалалі пракладаць газаправод. Ці гэта, ня глеба для антысэмытызму? Зусім нядаўна адбылося падпальваньне сынагогі ў Менску. Гэта робяць хлопцы, якімі кіруюць сталыя людзі. Ці гэта, ня глеба для антысэмытызму?

Ёсьць такі Касьцян зь Ніжняй палаты нацыянальнага сходу, які выступаў з антысэміцкімі заявамі. Ёсьць таксама Скобелеў. Гэта што, ня глеба для антысэмытызму? Уся міліцыя антысэміцкая. Яны нават і шукаць
ня будуць тых, хто ажыцяўляе антысэміцкія дзеяньні. А выступы трубадураў гнілой дзяржаўнай ідэалёгіі, гэта Акулаў, Пракопаў і нават жанчына Кавалёва, якая ўдарылася ў палітыку. Яны называюць Беразоўскага імём па бацьку, менавіта Барысам Абрамавічам, каб падкрэсьліць ягоную нацыянальную прыналежнасьць да габрэйскай нацыі. У той час як іншых алігархаў імя па бацьку ня ўзгадваюць. Што гэта, ня глеба для антысэмытызму? Гэтыя палітычныя гора-аналітыкі хочуць такім чынам заангажаваць малаадукаваную, маласьвядомую частку насельніцтва Беларусі ў сваім напрамку, каб захаваць электарат для Лукашэнкі.”



(Радзімоўскі: ) “Прывітаньне, Радыё Свабода! З вамі размаўляе жыхар Бабруйска Радзімоўскі Юры. Усіх слухачоў Радыё Свабода хачу павіншаваць са сьвятам, з магутным Сьвятам вайскоўцаў Беларусі, вайскоўцаў Радзімы. Продкі якіх абаранялі сваю Радзіму, калі была Аршанская бітва, калі Княства Літоўскае пагнала маскалёў з нашай Радзімы. Гэта магутнае сьвята, гэта вялікае сьвята. Шчыра хачу павіншаваць з гэтым вялікім, магутным сьвятам! Гэта сьвята ўсіх сяброў Радзімы! Я дзякую вам.”

(Бяз прозьвішча: ) “Кожны год праводзяцца славянскія базары, дажынкі, куды запрашаецца шмат гасьцей. А колькі гэта грошай зь бюджэту, нашых грошай! У нашай Беларусі выкрэсьліваецца ўсё беларускае. Дзе вы бачылі ў іншых краінах, каб забаранялі родную мову? Білі палкамі толькі за тое, што гучыць беларуская мова. Гэта здарылася зь Віктарам Скарабагатавым і іншымі.

У Юрмале на конкурс “Новая волна” былі прадстаўнікі усіх савецкіх краінаў, толькі няма беларусаў. Там узровень значна вышэйшы, і што у нас няма выдатных галасоў? Дык трэба знаходзіць іх і пасылаць на конкурсы.

Тэле- і радыёэфіры ўжо абрыдлі. Зянона Пазьняка зрабілі нацыяналістам. А ён проста выдатны прадстаўнік свайго народу, які мае гонар людзьмі звацца. Адкрыў Курапаты, дык яго палівалі брудам, зрабілі ворагам народу. А зараз пры ўладзе сядзяць жырныя каты, якіх прыніжае адзіны гаспадар, але яны яму верна служаць. Ім не патрэбна ні мова беларуская, ні яе народ. Дзякуй.”

(Раіса Мікалаеўна: ) “Дзень добры, Радыё Свабода! Гэта Раіса Мікалаеўна з Магілёву. На вашае пытаньне “Ці ёсьць у Беларусі антысэмытызм?” магу сказаць так, што за сваё не вельмі доўгае, але і не кароткае жыцьцё я не назірала на дзяржаўным узроўні антысэмытызму. Самы кароткі анэкдот савецкіх часоў “Габрэй-дворнік”. Заўсёды габрэі займалі месцы, кіруючыя, адказныя. Шмат габрэяў было ў адукацыі, ахове здароўя і гэтак далей. Гэта было добра, някепска. Нажаль, зараз габрэяў у нас стала мала, недзьдзе зьехалі. І няма, я думаю, і зараз антысэмытызму ў Беларусі. А тое, што ёсьць заявы вандалізму адносна габрэйскіх могілак ці сьвятыні, дык гэтыя вандалы зьнішчаюць і усё беларускае і на могілках, і ў іншых месцах, і ў сваіх пад’ездах, дзе яны ж і жывуць, у ліфтах, якімі яны карыстаюцца. Таму цяжка сказаць, што ёсьць антысэмытызм наконт габрэяў. Дзякую.”

(Майсеенка: ) “Шчырае прывітаньне! У мяне, карэннага мінчука, які цяпер жыве ў вёсцы, вашыя пытаньні ёсьць два адказы. Першы. Са стану былога мінчука, які жыў у ваднам пад’езьдзе з габрэямі, які яшчэ ў сямідзясятых, дзякуючы спорту ўваходзіў у склад гэтак званай “залатой моладзі”, які прачытаў у тыя гады ня толькі сьмяхотныя пратаколы сіёнскіх мудрацоў, але амаль усіх дысыдэнтаў ад Салжаніцына да Сіняўскага, гэты антысэмытызм выклікаў толькі адно – сьмех. Другое. Пераехаўшы ў вёску, я пачаў разумець, адкуль карані і глеба антысэмытызму на Беларусі. І ў нашай уладзе, у Лукашэнкі і яго паплечніках, частка прыхаваная і адначасова яўная. Бо ўсе яны зь вёскі, дзе антысэмытызм заўжды квітнеў. А моц пачаў набіраць антысэмытызм цяпер, дзякуючы расейскай праваслаўнай царквы, якая ня толькі пачала зноў ухваляць расейска-імпэрскі шавінізм і друкаваць Бегуна і адпаведных яму пісак, але пачала падтрымліваць фанатычных старых, іх моладзь зь іх антысэмытызмам, мітамі аб крывавых ахвяраваньнях габрэяў, нянавісьці габрэяў да славянаў і г.д. Ды і паціху расейскіх фашыстаў і іх сяброў, эўразійцаў, у нас па сутнасьці прыйшлі да улады. Гэта яны, цывілізаваны шлях ім не даспадобы, ім лепей “біць жыдоў” і амэрыканцаў, “ратаваць” славянаў.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG