Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ШКОЛЬНЫМ БОМБАСХОВІШЧЫ ЗАГІНУЛІ ДЫРЭКТАР І ДВОРНІК ВІЦЕБСКАЙ ШКОЛЫ №16


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Гэта здарылася яшчэ раніцай у суботу, 6-га верасьня, і ніводзін чалавек у школе не пацікавіўся, чаму калегаў так доўга няма. Целы загінулых былі знойдзены толькі на другі дзень. Паводле вэрсіі супрацоўнікаў міліцыі ды пажарнае службы, дырэктар і дворнік атруціліся чадным газам. Адмыслоўцы таксама выказваюць меркаваньне, што самай верагоднай прычынай пажару быў падпал.

Уласную вэрсію прычынаў трагедыі высоўваюць настаўнікі школы №16: маўляў, разьмяшчэньне будматэрыялаў у бомбасховішчы ёсьць відавочным парушэньнем правілаў супрацьпажарнае бясьпекі, і таму, каб пазьбегнуць службовага спагнаньня, дырэктар ня стаў выклікаць супрацоўнікаў МНС і наважыўся ліквідаваць пажар самастойна, што каштавала яму жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG