Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЛЯ ПРАФІЛЯКТЫКІ СЭРОЗНАГА МЭНІНГІТУ Ў МАГІЛЁВЕ ЎВОДЗІЦЦА СПЭЦЫЯЛЬНЫ ПІТНЫ РЭЖЫМ

Марыя Усьціновіч, Магілёў

У адрозьненьне ад эпідэміялягічнай сытуацыі ў іншых рэгіёнах і Менску, у Магілёве з пачатку верасьня зарэгістравана толькі 6 выпадкаў захворваньня на сэрозны менінгіт, аднак зь іх чацьвёра – дзеці.

Эпідэміёлягі лічаць неабходным забараніць гандаль безалкагольнымі напоямі ў разьліў без выкарыстаньня аданаразовага посуду. Таксама ў дзіцячых і навучальных установах уводзіцца асаблівы пітны рэжым: там можна выкарыстоўваць толькі гатаваную альбо бутыляваную ваду. А ўсе малочныя прадукты павінны праходзіць абавязковую тэрмічную апрацоўку.

На водазаборах, якія забясьпечваюць Магілёў вадой, тры дні праходзіла хляраваньне. Санітарныя службы маюць намер праверыць, якой вадой забясьпечваюцца людзі, што працуюць на магілёўскіх прадпрыемствах.
XS
SM
MD
LG