Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ ВАЙСКОВАЙ СЛАВЫ Ў МАЛАДЭЧНЕ


Севярын Квяткоўскі, Маладэчна

Больш за дзесяць гадоў пасярод Маладэчны ўзвышаецца вялікі валун з выявай шасьціканцовага крыжа, і прысьвячэньнем пакутнікам за Беларусь. Сёлетнія ўгодкі Аршанскае бітвы ў Маладэчне сталіся значна больш сьціплымі за папярэднія гады. Сябры Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня “Вэтэран” зладзілі публічна-адукацыйную акцыю. Раздавалі мінакам бюлетэнь-улётку з тэкстам пра Аршанскую бітву, узятым з кнігі Ўладзімера Арлова “Дзесяць вякоў Беларускае гісторыі”.

Кажа кіраўнік арганізацыі Тадэвуш Шусьціцкі:

(Шусьцінскі: ) “Мы стараемся, каб па-рознаму было. Сёньня мы вырашылі адзначыць гэтак. Другі раз прыходзілі, ставілі сьвечкі”.

Спадар Шусьціцкі прыгадаў, як гучна на пачатку 1990-х адзначаўся Дзень беларускай вайсковай славы. Калі ў Менску ды іншых гарадах ладзіліся ўрачыстасьці ды канцэрты. У тым, што гістарычная асьвета дагэтуль застаецца надзённай праблемай, я пераканаўся, калі зьвярнуўся да 16-17-гадовых навучэнцаў Маладэчанскага эканамічна-гандлёвага каледжу, якія адпачывалі побач з памятным знакам “Пакутнікам Беларусі”.

(Карэспандэнт: ) “8 верасьня — што гэта за дзень такі ў гісторыі Беларусі?”

(Вольга: ) “Дзень пісьменнасьці”.

(Сяргей: ) “Дзень пісьменнасьці”.

(Карэспандэнт: ) “А пра Дзень беларускай вайсковай славы, пра бітву пад Воршай ня чулі нічога?”

(Сяргей: ) “Нешта знаёмае...”

(Дзяўчына: ) “У школе вучылі па гісторыі”.

(Карэспандэнт: ) “Што гэта за бітва была?”

(Ірына: ) “Ня ведаю”.

(Навучэнка: ) “Ня памятаю”.

Зрэшты, людзі сталага веку таксама ня надта добра арыентуюцца ў беларускіх гістарычных рэаліях:

(Спадарыня: ) “Чулі. Даўно было...”

(Другая спадарыня: ) “Гэта больш нашыя бацькі — бабулі-дзядулі мусяць больш ведаць пра гэта. А мы... Неяк улады нашыя мясцовыя ўпусьцілі гэта”.

(Спадарыня: ) “А хто з кім біўся?”

Прагледзеўшы ўлётку з тэкстам пра Аршанскую бітву між войскамі ВКЛ і Масковіі, спадарыня пракамэнтавала:

(Спадарыня: ) “Ну, гэта ж нашыя сябры — зь імі ня можна біцца…”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG