Як паведаміў Радыё Свабода 8 верасьня старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, прынцыповую згоду на далучэньне да кааліцыі ўжо далі Асамблея няўрадавых арганізацыяў, Беларуская асацыяцыя журналістаў, шэраг праваабарончых арганізацыяў ды іншыя.
Каталізатарамі працэсу паскарэньня падрыхтоўкі да выбараў выступілі рэгіянальныя структуры. Пад іх уплывам цэнтральнае кіраўніцтва скарэктавала выбарчыя пляны. Кааліцыі пяці партыяў цяпер існуюць ўжо і на абласным узроўні. Наступны крок — фармаваньне іх у гарадах і раённых цэнтрах.