“Жаночы адказ” — арганізацыя, якая ставіць на мэце разьвіцьцё лідэрства ў Беларусі. Найбольш актыўна “Жаночы адказ” выявіў сябе ў часе падрыхтоўкі жанчын да ўдзелу ў сёлетніх мясцовых выбарах. Арганізацыю абвінавачваюць у няправільна вырабленай пячатцы і ў тым, што яна разьмешчана не па свайму юрыдычнаму адрасу.
На думку кіраўніка “Жаночага адказу” Сьвятланы Каралёвай, папярэджаньне надуманае — калі ў пячатцы ёсьць памылка, то гэта мусіць быць прэтэнзія да фірмы-вытворцы. Падобныя ж прэтэнзіі да арганізацыі “Касіяпея” — памылкі ў справаводзтве. Цікава, што міністэрства падало дакумэнты на ліквідацыю арганізацыяў, нават не дачакаўшыся тэрміну, які заканадаўства дае на выпраўленьне памылак.