Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗАМЕСТ КРЫВІЧОЎ – СІМЯОН ПОЛАЦКІ

Вінцэсь Мудроў, Полацак

Помнік заснавальнікам Полацка, які ўяўляе сабою вырабленыя з сылюміну выявы крывічоў на старажытным чаўне, быў адчынены два гады таму. На задуму аўтара, вядомага беларускага разьбяра Алеся Шатэрніка, гэта толькі цэнтральная дамінанта вялікай шматфігурнай кампазыцыі, якая мусіла неўзабаве паўстаць тут. На тым жа месцы, у сквэры на праспэкце Карла Маркса, паводле праекта, павінен быў уладкаваны міні-дэндрапарк і разьбітыя кветнікі.

Прачуўшы пра пляны ўладаў перавезьці помнік у іншае месца, Алесь Шатэрнік зьвяртаўся да прадстаўнікоў полацкай грамадзкасьці, каб тыя выступілі супраць такога пераносу, аднак голас творцы пачуты ня быў.

Між тым насупраць помніку крывічам, на другім баку праспэкту, незварушна стаіць клясычны твор антымастацтва -- цэмэнтавы манумэнт “правадыру”. І хаця ў правадыра за часам перабудовы адбілі вялікі палец і частку носа, прыбіраць яго зь людзкіх вачэй гарадзкія ўлады не зьбіраюцца.
XS
SM
MD
LG