Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ГОМЕЛІ ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА КОЛЬКАСЬЦЬ БЕСПРАЦОЎНЫХ З УНІВЭРСЫТЭЦКІМІ ДЫПЛЁМАМІ


Казімер Яноўскі, Менск

Найбольшая колькасьць адмыслоўцаў, якія сталі на біржу працы, закончылі Дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны, Тэхнічны імя Сухога і Гандлёва-эканамічны.

У чарзе на рэгістрацыю гутару з маладой настаўніцай расейскай мовы і літаратуры, сёлетняй выпускніцай філялягічнага факультэту Ўніверсытэту імя Скарыны Ірынай Тупіцынай.

(Тупіцына: ) “У мяне “вольны” дыплём, і я не магу нідзе ўладкавацца. У школах скарачэньні, сказалі, што выкладчыкі не патрэбныя. Гэтаксама, як і выхавацелі дзіцячых садкоў”.

Маладая настаўніца лічыць, што, калі няма працы для выпускнікоў, то варта перагледзець сыстэму падрыхтоўкі адмыслоўцаў у вышэйшых навучальных установах…

(Тупіцына: ) “Калі няма працы для выпускнікоў, то мусяць скараціць групы ва ўнівэрсытэтах, не набіраць столькі людзей. У нас было 3 групы філёлягаў — гэта амаль 90 выпускнікоў. І цяпер тры групы набралі… І гэтыя 90 чалавек потым застануцца без працы. Жахліва!”

У пошуках працы у Цэнтар занятасьці зьвярнуліся звыш 170 адмыслоўцаў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў.

Вось што распавяла выпускніца эканамічнага аддзяленьня Політэхнічнага тэхнікуму Тацяна Сьвішч:

(Сьвішч: ) “Я думаю, што пасьля тэхнікумаў таксама павінны даваць накіраваньне, каб мы маглі хоць дзе-небудзь уладкавацца на працу. Сядзець дома няма сэнсу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG