Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІЯ ПЭРСПЭКТЫВЫ Ў ВЫПУСКНІКОЎ БЕЛАРУСКІХ ШКОЛАЎ І ВНУ


Юры Дракахруст, Прага

Выданьне цытуе міністра працы Беларусі Антаніну Мораву, паводле якой моладзь да 30 гадоў складае палову зарэгістраваных беларускіх беспрацоўных, якіх налічваецца 140 тысячаў. Прыблізна каля 30 тысячаў выпускнікоў школаў штогод адразу ж трапляюць на біржу працы.

Міністэрства ўнутраных справаў падае статыстыку, згодна зь якой летась маладыя беспрацоўныя зьдзейсьнілі палову ўсіх злачынстваў. Адмыслоўцы даюць розныя тлумачэньні праблемы беларускага моладзевага беспрацоўя. Адны бычаць у гэтым своеасаблівае рэха дэмаграфічнага выбуху 80-х. Эскпэрты адзначаюць, што ў краіне ніколі не было такой вялікай колькасьці насельніцтва працоўнага ўзросту. Іншыя адмыслоўцы бачаць прычыну моладзевага беспрацоўя ў стагнацыі і нерэфармаванасьці нацыянальнай эканомікі.

Беспрацоўе ў Беларусі пагражае ня толькі выпускнікам школаў. Толькі ў Менску ня маюць працы амаль 13 тысячаў выпускнікоў ВНУ. Бюлетэнь інстытуту праблемаў вайны і міру паведамляе, што за апошнія паўгоду прыблізна палова менскіх беспрацоўных з вышэйшай адукацыяй вырашылі стаць рабочымі нізкай кваліфікацыі. У публікацыі прыводзіцца прыклад 20-гадовага менчука Аляксандра, які скончыў кансэрваторыю, але вымушаны працаваць вадаправодчыкам. З горкай іроніяй ён адзначае, што трубы сьцёкавых водаў нагадваюць яму гукі саксафону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG