Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕРАСЬЦЕЙСКIХ ШКОЛАХ ПАЗБАЎЛЯЮЦЦА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Мастацкая гiмназiя №3 — адзiная навучальная ўстанова Берасьця, якая мае статус “нацыянальнай” i дзе выкладаньне большасьцi прадметаў адбываецца на беларускай мове. Але сёлета вучнi пачатковых клясаў могуць пазбавiцца магчымасьцi атрымлiваць веды па-беларуску. На пытаньне — цi застануцца ў гiмназii беларускія клясы? — дырэктар гэтай установы Анатоль Наскоў адказаў:

(Наскоў: ) “Пакуль-што застаюцца. Але жаданьня бацькоў навучацца на беларускай мове няма”.

(Супрунюк: ) “З чым гэта зьвязана?”

(Наскоў: ) “З адсутнасьцю ў бацькоў нацыянальнай самасьвядомасьцi”.

Анатоль Наскоў кажа, што некаторыя бацькi абяцаюць перавесьцi сваiх першаклясьнiкаў у iншыя школы, калi ў гiмназii 1 верасьня заняткi пачнуцца на беларускай мове. Што да iншых клясаў, дык паводле дырэктара гiмназii, большасьць прадметаў там па-ранейшаму будзе выкладацца па-беларуску.

Старшыня мясцовай суполкi Таварыства беларускай мовы Марыя Новiк распавяла, што сёлета ў берасьцейскiх школах, гімназіях ды ліцэях ня будзе створана аніводнай новай беларускай клясы.

Разам з тым спадарыня Новiк бачыць прычыну зьмяншэньня колькасьцi такіх клясаў у адсутнасьці ўвагі з боку дзяржаўных установаў, што адбіваецца на працы аддзелаў адукацыі. Гэта адразу заўважаюць настаўнiкi й бацькi.

Да гэтага трэба дадаць, што становiшча зь беларускамоўным навучаньнем пагоршылася i ў iншых гарадах i вёсках Берасьцейшчыны. Сёлета ў вобласьцi спынiлi сваё iснаваньне 34 пачатковыя i базавыя школы — пераважна ў сельскай мясцовасьцi, дзе асноўныя прадметы выкладалiся па-беларуску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG