Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД ЗРАБІЎ ВАЛЕРУ ШЧУКІНУ ВУСНАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Пачалося сёньняшняе, трэцяе па ліку, паседжаньне з закалотаў. Судзьдзя Натальля Абрамава папрасіла пакінуць кабінэт, дзе разглядалася справа, прадстаўнікоў грамадзка-палітычных арганізацыяў і журналістаў, якія прыйшлі на суд. Калі “група падтрымкі” падсуднага адмовілася гэта зрабіць, судзьдзя перанесла паседжаньне на дзьве гадзіны, і надалей яно абывалася ў вялікай залі ў прысутнасьці прадстаўнікоў грамадзкасьці.

Разгледзеўшы пададзеныя спадаром Шчукіным дакумэнты і заслухаўшы сьведкаў, судзьдзя зачытала пастанову пра вынясеньне Валеру Шчукіну вуснага папярэджаньня. Пры гэтым, як сказана ў пастанове, суд прыняў да ўвагі нязначнасьць правапарушэньня і сталы век падсуднага.

У чым жа абвінавачваўся праваабаронца? У тым, што спаў на лаве пачакальні Полацкага чыгуначнага вакзалу. Работнікі транспартнай міліцыі кваліфікавалі гэта як хуліганскія дзеяньні.

Нагадаем, што спадар Шчукін начуе на вакзале ад 29 ліпеня, пасьля таго, як яго гвалтам выселілі з пакою аднаго з полацкіх інтэрнатаў, дзе ён дагэтуль жыў.

Адразу пасьля суду мы зьвярнуліся да праваабаронцы з пытаньнем: ці задаволены ён судовым вэрдыктам і чым ён тлумачыць такую ўвагу ўладаў да сваёй асобы?

(Шчукін: ) “Я задаволены судовай пастановай, бо думаў, што мне дадуць 10 сутак арышту. Чаму ўлады з такой цікавасьцю ставяцца да маёй асобы?.. Таму, што я знаходжуся на пярэдняй лініі змаганьня за дэмакратыю. Чаму мяне пазбавілі жытла і цяпер цягаюць па судах?.. Гэта ўсё палітыка: полацкія ўлады робяць усё, каб ня даць мне магчымасьці балятавацца на выбарах у парлямэнт”.

На пытаньне: дзе ён будзе сёньня начаваць, праваабаронца адказаў:

(Шчукін: ) “Уначы буду зноў начаваць на вакзале — іншага, свайго жытла ня маю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG